Темы

Людзі і тэхніка шчыруюць на палях Глускага раёна

Людзі і тэхніка шчыруюць на палях Глускага раёна

Надвор’е спрыяе, і аграрыі не марнуюць час. Гаспадаркі актыўна вывозяць на палі арганічныя ўгнаенні пад яравую сяўбу: пры плане 189 тысяч тон яго вывезена амаль 139 тысяч тон, пры гэтым “Турыно-агра” свой план (18 тысяч тон) выканала і перавыканала. Унесена ў глебу пад веснавую сяўбу 29 тысяч тон арганічных угнаенняў, самы большы паказчык на рахунку райаграпрамтэхзабеспячэння — каля 16 тысяч тон.

Актыўна зараз уносяцца ў глебу і калійныя ўдабрэнні: пад яравую сяўбу (зерневых і кукурузы) яны ўнесены амаль на 6 тысячах гектараў, на шматгадовыя травы і пашы калій унесены на плошчы больш як 3800 гектараў.

Больш таго, на пашах ужо пачалі падсяваць шматгадовыя травы: “Турыно-агра”, “Глуская Зара” і РАПТЗ падсеялі 140 гектараў.

Амаль усе гаспадаркі раёна правялі першую падкормку азімага рапсу: пры плане 400 гектараў работы на ўчарашнюю раніцу былі выкананы на 310 гектарах. Пачалася і першая падкормка азімых зерневых культур на зерне: падкормлена 259 гектараў, усяго ж гэтай вясной неабходна падкарміць 6105 гектараў зерневых.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 10 сакавіка

Т. ЛУГАВАЯ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ

Последние новости

Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым

20 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников леса! Поздравляет руководство района

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников леса, состоялось сегодня в Глуске

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Затрымка пенсій і паліва ў крэдыт: з якімі праблемамі глушчане звярталіся да дэпутата ў 1996 годзе

19 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Об эффективности установки АПИ

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем