Темы

Людзі, якія сеюць зерне

Людзі, якія сеюць зерне

Сяголета зерневы клін ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” складае амаль дзве тысячы гектараў, а дакладна — 1972. Значная частка гэтай плошчы адведзена пад азімыя культуры — 1362 гектары: восенню пасеялі 1062 гектары жыта і 300 — трыцікале. Цяпер, як толькі дазволілі надвор’е і стан палеткаў, сеюць яравыя культуры. Першым чынам узяліся за авёс, яго плануецца пасеяць 100 гектараў.

Аляксандр Рудзько

Справа даверана, мабыць, самаму вопытнаму механізатару гаспадаркі Івану Шарамету. Больш за 40 гадоў ён абрабляе зямлю, працуе трактарыстам, да справы адносіцца старанна, робіць яе якасна, заданні выконвае і перавыконвае, атрымлівае заслужаныя ўзнагароды. Летась падчас вясенне-палявых работ ён засеяў зерневымі, зернебабовымі культурамі і аднагадовымі травамі плошчу ў больш як дзве тысячы гектараў. Сяголета справы таксама хопіць: пасля аўса пяройдзе на ячменныя палеткі, гэта 250 гектараў, не міне яго рук і сяўба кукурузы: 200 гектараў яе плануецца пасеяць на зерне і  1100 — на зялёны корм. Яшчэ ў РАПТЗ на 60 гектарах будуць вырошчваць грэчку. Напрыканцы мінулага тыдня, у пятніцу, Іван Мікалаевіч працаваў на полі, што каля жалвінецкай павароткі, да гэтага авёс сеяў каля Глуска.

Іван Шарамет

Разам з сяўбой вядуцца і іншыя палявыя работы. На розных палях. Скажам, за Вільчай на трактары “Беларус-3022” з навясным абсталяваннем культываваў глебу Аляксандр Рудзько. Стаж работы ў сельскай гаспадарцы ў яго меншы, чым, скажам, у Шарамета, аднак жа і навічком на палявых работах яго не назавеш, а дадаць сюды адказнасць і сур’ёзнае стаўленне да працы, то і вынік яе адпаведны — якасна падрыхтаванае поле. На вясенне-палявых работах у райаграпрамтэхзабеспячэнні заняты яшчэ адзін Аляксандр Рудзько, ён займаецца ўнясеннем калійных удабрэнняў. Анатоль Ахрэмчык падвозіць зерне да сеялкі, Сяргей Шчэрба падсявае канюшыну, Ілья Шчэрба дыскуе глебу, а Іван Сучкоў уносіць вадкае ўдабрэнне. Па словах кіраўніка сельгаспрадпрыемства Валянціна Шостака, пераўвільготненая глеба стварае пэўныя цяжкасці для правядзення работ, аднак жа людзі стараюцца, працуюць добра, і ёсць падстава спадзявацца, што з сяўбой ранніх яравых культур гаспадарка справіцца да 10 красавіка.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Будь в курсе

Госэнергогазнадзор напоминает правила безопасной эксплуатации оборудования

23 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси 24 сентября пройдет масштабный Единый день безопасности

23 сентября 2026
Читать новость
Власть

Могилёвская область и провинция Шэньси: потенциал межрегиональных связей расширяется

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Столкновение автомобиля с поездом — один из самых тяжелых видов ДТП

23 сентября 2026
Читать новость
Культура

В преддверии Всемирного дня туризма районный музей подготовил экспозицию, посвященную символам путешественников

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

О порядке приемки в эксплуатацию одноквартирных жилых домов и (или) нежилых капитальных построек пятого класса сложности на придомовой территории, в том числе строительство которых осуществлено без проектной документации

23 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем