На Глушчыне сёння віншуюць першы экіпаж-тысячнік і механізатара-тысячніка на адвозцы зерня

Сёння на полі эксперыментальнай базы “Глуск” ушаноўвалі тысячнікаў жніва: камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон зерня, і механізатара на перавозцы, які таксама дабіўся такога выніку.
Гэта сямейны экіпаж у складзе Сяргея і Лізы Прыбыш і трактарыст-машыніст Мікалай Самуйлік.
І тыдня не прайшло, як ушаноўвалі першага вадзіцеля-тысячніка на жніве, а ўжо з’явіліся новыя героі ўборачнай, адзначыў, вітаючы хлебаробаў, старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў, першы экіпаж камбайнераў з такім высокім намалотам, і ўжо другі перавозчык збожжа.
Гэта добрыя вынікі, каб яны такімі атрымаліся, працавала шмат людзей, ад спецыялістаў да механізатараў і паляводаў. Кіраўнік раёна падзякаваў усім, хто мае дачыненне да сяголетняга ўраджаю, і пажадаў новых працоўных поспехаў, якія, упэўнены, не прымусяць сябе чакаць.
Падрабязнасці — у газеце “Радзіма”






















