Темы

На палетках Глускага раёна

На палетках Глускага раёна

У Глускім раёне ўбрана 3447,5 гектара зерневых і зернебабовых культур, гэта амаль 41 працэнт ад патрэбных 8419 гектараў. Намалот па ўсіх гаспадарках склаў 5032 тоны збожжа, сярэдняя ўраджайнасць — 14,6 цэнтнера на круг.

Поўнасцю зжаты азімы ячмень: з 1673 гектараў намалочана 2382,5 тоны, лідар па ўраджайнасці — Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне з паказчыкам 17,4 ц/га.

Зжата прыкладна трэцяя частка азімага трыцікале, з 1020 гектараў намалочана 1255,8 тоны. Сама лепш гэтая культура ўрадзіла сёлета ў “Турыно-агра”, тут ураджайнасць складае зараз 16,1 ц/га пры сярэдняй па раёне 12,3.

Яравога ячменю зжалі 261 гектар, сабралі 374,85 тоны зерня, з іх 126 тон на рахунку РАПТЗ і 121 — на рахунку “Глускай Зары”.

Некаторыя гаспадаркі жнуць авёс, убраная плошча складае 208,5 гектара, а намалот — 531,5 тоны. Пры сярэдняй ураджайнасці аўса 25,5 цэнтнера з гектара ў аграфірме “Слаўгарадскі” гэта культура дае па 31,2 цэнтнера на круг.

Чатыры мясцовыя гаспадаркі прыступілі да ўборкі зернебабовых культур (разам з гарохам), самыя ўрадлівыя палеткі — у “Турыно-агра”, дзе ўраджайнасць перавышае 25 цэнтнераў з гектара (па раёне сярэдні паказчык 17 ц/га).

Для грамадскага статка ў раёне на ўмоўную галаву нарыхтавана 10,8 цэнтнера кармавых адзінак, гэта 34,7 працэнта да задання. Вядзецца другі ўкос траў.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы

і харчаванні на 22 ліпеня

Последние новости

Общество

В Глусском районе сегодня работал депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

21 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

МНС. О ПРЕДОТВРАЩЕНИИ ФАКТОВ ВЫПЛАТЫ ЗАРАБОТНОЙ ПЛАТЫ «В КОНВЕРТАХ»

21 сентября 2026
Читать новость
Образование

Изучение учебных предметов на повышенном уровне в 2025/2026 учебном году было организовано в 5 учреждениях общего среднего образования Глусского района

21 сентября 2026
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского

21 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

КГК Могилёвской области 22 сентября проведет горячую линию по подготовке к отопительному сезону

21 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем