Темы

На палетках раёна

На палетках раёна

Няўстойлівае з дажджамі надвор’е апошніх дзён  крыху прыпыніла ход уборачнай кампаніі: на ўчарашнюю раніцу ў раёне было зжата 6417 гектараў зерневых і зернебабовых культур з 7800 патрэбных. Жніво праведзена больш як на 82 працэнтах плошчаў. Агульны намалот склаў 10 200 тон збожжа, трэба адзначыць, што летась такой парою ў нас было сабрана толькі 7800 тон. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 16 цэнтнераў з гектара, па 20 цэнтнераў намалочваюць з кожнага гектара ў райаграпрамтэхзабеспячэнні, гэта зараз вышэйшы паказчык сярод гаспадарак.

Уборка азімага ячменю і аўса ў раёне завершана, застаецца ўбраць каля 170 гектараў яравога ячменю, з  800 гектараў яго сабралі 918 тон. Падыходзіць да завяршэння і ўборка зернебабовых культур, няскошанымі застаюцца каля 80 гектараў пасеянай плошчы, намалот з 1050 гектараў склаў 1900 тон.

Азімае трыцікале ўбрана на 1777 гектарах (план 2606 га), намалочана 2200 тон збожжа. Нядрэнную ўраджайнасць сяголета паказвае азімае жыта — 23,4 цэнтнера з гектара: з 200 гектараў намалочана 470 тон збожжа.

Пры тым што жніво-2024 прадаўжаецца, аграрыі раёна актыўна рыхтуюцца да сяўбы пад ураджай 2025 года. Як расказалі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, сяголета плануюць пасеяць 400 гектараў азімага рапсу, уся гэта плошча ўжо заарана, завяршаецца яе падрыхтоўка (апрацоўка глебы культыватарамі), і з дня на дзень пачнецца сяўба.

Ну і пра корманарыхтоўку. Другім укосам скошана больш за 3 тысячы гектараў шматгадовых траў. Нарыхтавана 14 472 тоны кармавых адзінак, заданне па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву ў сярэднім па раёне выканана на 38 працэнтаў.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 8 жніўня

Последние новости

Будь в курсе

Всю жизнь в творчестве. Художественный руководитель централизованной клубной системы Глусского района Валентина Долбик

11 октября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников культуры! Поздравляет руководство района

11 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Всё про вакцинацию от гриппа. Рассказывает главный врач центральной районной больницы Ирина Петрова

10 октября 2026
Читать новость
Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость