Темы

На палях Глускага раёна

На палях Глускага раёна

Касьба траў другім укосам у раёне практычна завершана, пачалася ўборка кукурузы на сілас: пры планавай плошчы ў 4 тысячы гектараў скошана 290, што складае 7 працэнтаў да патрэбнага. Зялёнай масы сабрана 8860 тон пры сярэдняй ураджайнасці 307 цэнтнераў з гектара, самая высокая ўраджайнасць на пачатку ўборкі склалася ў аграфірме “Слаўгарадскі”, тут выходзіць 400 цэнтнераў зялёнай масы на круг. Разам з гэтым у гаспадарках прыступілі да нарыхтоўкі сіласу. Усяго гэтага сакавітага корму для грамадскага статка патрэбна назапасіць 82 тысячы тон, нарыхтавана 7700 (9 %). Кармоў на ўмоўную галаву нарыхтавана 14,6 цэнтнера кармавых адзінак (46,8 %), апераджае сярэднераённыя тэмпы корманарыхтоўкі РАПТЗ з паказчыкамі 23,1 ц к. адз., або 73,9 % да задання.

Між тым на палях не спыняюцца падрыхтоўчыя работы пад азімую сяўбу: заарана 2357 гектараў пад азімыя культуры на зерне і зялёны корм, падрыхтавана амаль паўтары тысячы гектараў глебы, уносяцца мінеральныя ўдабрэнні. Азімыя на зялёны корм ужо пасеяны: 900 гектараў жыта і свірэпіцы, гэта кулісныя, або ахоўныя, пасевы. Таксама пасеялі ўжо і азімы рапс на зерне — 400 гектараў, цяпер гэтыя пасевы апрацоўваюць хімікатамі ад пустазелля (апрацавана 175 гектараў).

Гаспадаркі прыступілі да сяўбы на зерне азімых збожжавых культур. Запланавана пасеяць 2500 гектараў ячменю, 2690 гектараў жыта і 1410 гектараў трыцікале — усяго азімы клін на зерне складзе 6600 гектараў, пасеяна 75 га.

 Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 5 верасня

Последние новости

Власть

С Днем матери поздравляет руководство района

14 октября 2026
Читать новость
Общество

Итоги четвертой областной декады «Золотой возраст» подвели в Могилёве

13 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Спасатели ликвидировали пожар в гаражном кооперативе

13 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Правила безопасных онлайн-покупок

13 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко собрал совещание с силовиками. Тема — итоги проверки одной из бригад внутренних войск

13 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

В третий раз в Минске пройдет «Душевный фестиваль». Чем будет удивлять одно из главных культурных событий осени

13 октября 2026
Читать новость