Темы

На хлебнай ніве талакою

На хлебнай ніве талакою

Тры камбайны, два МАЗы, пажарная машына… Гэта не парад тэхнікі, а звычайная рабочая карціна на полі падчас жніва. У дадзеным выпадку — на полі за Бярозаўкай, куды карэспандэнты “Радзімы” разам з начальнікам участка Наталляй Грамыка прыехалі 3 жніўня за рэпартажам з ўборкі зерневых у ААТ “Глуская Зара”. Усяго ў гаспадарцы задзейнічаны чатыры камбайны і тры машыны на адвозцы збожжа, і вось так зладжана, талакою, працуюць заўсёды. Зжалі разам за колькі гадзін участак — і пераехалі далей. Пры такім канвееры, нават калі хто і на рамонт стаў, — замінак амаль не бывае, тлумачыць галоўны аграном “Глускай Зары” Артур Бубіч.

Падчас нашага прыезду на полі працавалі тры экіпажы.

Мікалай Медзвядок, Аляксандр Шаблінскі

Мікалай Медзвядок першым пачаў жніво ў сваёй гаспадарцы і ўвогуле ў раёне, менавіта ён быў удзельнікам раённых “Зажынак”, намалаціў амаль 40 тон азімага ячменю. Цяпер працуе ў пары з памочнікам Аляксандрам Шаблінскім, яны лідары сярод “зарынскіх” камбайнераў, на сваім рахунку маюць больш за 380 тон зерня і рапсу.

Юрый Маркаў, Дзмітрый Аксёнаў

Між іншым, з васьмі камбайнераў — толькі трое “не свае”, гэта студэнты горацкай акадэміі, прысланыя на дапамогу хлебаробам. У памочнікі да Сяргея Нікалаенкі, які насамрэч у “Глускай Зары” слесар, а ў сезон жніва ўжо другі год перакваліфікуецца ў камбайнеры, вызначылі Яўгена Шпакоўскага, а Юрый Маркаў і Дзмітрый Аксёнаў склалі асобны экіпаж.

Чацвёртым камбайнам кіруе Дзмітрый Лазовік, у памочніках — Андрэй Радзіч.

Пажарную бяспеку на жніве забяспечвае Глускі лясгас, з якім гаспадарка заключыла дагавор, дзяжураць на полі па дваіх, вадзіцель і баец, у той дзень гэта былі Вячаслаў Гуцу і Ілья Сіраж.

Закончыўшы з ячменем, рапсам і трыцікале, у “Глускай Зары” перайшлі на жытнёвыя палеткі, акурат у дзень нашага прыезду, расказала начальнік участка Наталля Грамыка, і да вечара зжалі 47 гектараў.

Віктар Дзяшчэня

Перавозіць збожжа, каб кожнае зернетка трапіла ў сховішча, не загубілася па дарозе, даверылі вопытным вадзіцелям Анатолю Касько і Мікалаю Мельнікаву, а з Аўтапарка № 15 камандзіравалі на помач не менш вопытнага Віктара Дзяшчэню, у сваёй арганізацыі ён заняты на грузаперавозках. На пачатку жніва адвозіў збожжа, а цяпер найбольш дапамагае на зернетаку Пётр Лясун. Хоць яго ГАЗ-53 і называюць калі-нікалі з усмешкай “рарытэтным”, але ж машына на хаду, працуе, аддача ад яе ёсць, дык і добра.

Яўген Шпакоўскі, Сяргей Нікалаенка

Сёлета зерне сухое, дасушвання, лічы, не патрабуе, толькі ачысткі, і гэтым займаецца нязменны атрад машыністаў зернесушыльнага комплексу Уладзімір Турлыка, Сямён Клімовіч, Сяргей Якубенка і Уладзіслаў Расцягаеў. За столькі год, колькі разам працуе гэты дружны квартэт, яны, мабыць, ужо “на аўтамаце” могуць выконваюць кожную аперацыю і на дотык ведаюць кожную кнопку. Між іншым, у гэтым сезоне звяно “Глускай зары”, акрамя свайго ўраджаю, дапрацавала 62 тоны ячменю і 27 тон масланасення рапсу для эксбазы “Глуск”, “Турыно-агра” і Глускага РАПТЗ, а ў цэлым праз іх комплекс прайшло на сённяшні дзень больш за тысячу тон.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024