Палявыя работы ў Глускім раёне

Зерневыя і зернебабовыя культуры ў Глускім раёне ўбраны з плошчы 3211 гектараў, што адпавядае 34 працэнтам, пры тым, што ў сярэднім па вобласці ўбрана толькі пятая частка планавых плошчаў — 21 працэнт. Мясцовыя сельгаспрадпрыемствы ад азімага ячменю перайшлі на яравы, пачынаюць уборку азімага жыта, трыцікале і аўса. Агульны намалот складае 6455 тон, сярэднераённая ўраджайнасць 20,1 цэнтнера з гектара, самы высокі паказчык мае “Глускі-АГРА”, дзе на круг намалочваюць 24,1 цэнтнера. Па тэмпах уборкі лідарства ў раёне трымае “Турыно-агра”, тут зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 58 працэнтаў, а самая вялікая плошча ўбранага — у эксперыментальнай базе “Глуск”, 890 гектараў. На 30 ліпеня на палях раёна працавала 25 зернеўборачных камбайнаў.
Уборку азімага рапсу раён завяршыў, і цяпер вядзецца ўзворванне глебы пад сяўбу азімага рапсу ўраджаю 2027 года. Пры планавай плошчы 800 гектараў узарана ўжо 337 гектараў, або 42 працэнты ад патрэбнага. Пад азімую сяўбу на 230 гектарах унесены калійныя ўдабрэнні.
Прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў: другім укосам шматгадовыя травы скошаны на плошчы 2852 гектары, гэта 75 працэнтаў да плану, бліжэй за ўсіх да завяршэння касавіцы ў “Глускім-АГРА”, дзе працэнт выканання работ — 88. Убраны скошаныя травы з плошчы 2389 гектараў, гэта 84 працэнты ад скошанага.
Сена ў раёне назапашана больш за 2 тысячы тон (31 працэнт да задання), сенажу маецца 52 128 тон (59 працэнтаў), сіласу — 330 тон. Па раёне на ўмоўную галаву нарыхтавана 13,27 цэнтнера кармавых адзінак. Лепшы паказчык нарыхтоўкі кармоў і самая значная прыбаўка да мінулагодняга (+3,4) — у эксперыментальнай базе “Глуск”, тут задзел па кармах складае 16,4 ц к. адз.
Т. ЛУГАВАЯ
Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама на 30 ліпеня