Темы

Прафсаюзы: з падзякай за працу

Прафсаюзы: з падзякай за працу
З працоўнымі дасягненнямі Таццяна Філімонава і Генадзь Ліпскі віншуюць трактарыста-машыніста “Зары Камуны” Дзяніса Гізуна

У Глускі раён старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава завітала 6 верасня з падзякамі аграрыям за працу і падарункамі ад галіновага прафсаюза. Лепшых працаўнікоў, занятых на ўборачнай, віншавала разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргеем Слічонкам і старшынёй прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзем Ліпскім прама на полі, дзякавала за руплівасць, любоў і клопат да зямлі, доўга не затрымлівала, бо, як вядома, кожная хвіліна ў хлебаробаў на ўліку.

Вадзіцель Мікалай Арцёмчык і трактарыст-машыніст Валерый Навічонак (эксбаза “Глуск”)

“Нягледзячы на галіновую прыналежнасць, наведваю розныя раёны, каб павіншаваць з дасягненнямі сельскіх працаўнікоў, — расказала Таццяна Філімонава. — Ужо паспела адзначыць больш за 100 прадстаўнікоў АПК. З такой прыемнай місіяй у Глускі раён прыехала ўпершыню. Сярод вашых жыхароў таксама ёсць шмат працавітых і сумленных людзей. Ім — наша ўвага і пашана”.

РАПТЗ. Вадзіцель Леанід Палазняк і трактарыст-машыніст Юрый Кажаронак

Вось імёны тых, хто атрымаў падзяку і падарункі ад прафсаюза за добрыя вынікі ў працы, — трактарысты-машыністы Юрый Кажаронак (РАПТЗ), Валерый Навічонак (эксбаза “Глуск”), Яўген Маёраў (аграфірма “Слаўгарадскі”), Дзмітрый Лазовік (“Глуская Зара”) і Дзяніс Гізун (“Зара Камуны”), вадзіцелі Леанід Палазняк (РАПТЗ), Уладзімір Няборскі (“Турыно-агра”), Мікалай Арцёмчык (эксбаза “Глуск”), Уладзімір Самсоненка (“Слаўгарадскі”), а таксама слесар па рамонце транспартных сродкаў з “Глускай Зары” Андрэй Радзіч.

Вадзіцель Уладзімір Няборскі (“Турыно-агра”)

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Будьте бдительны при покупке товаров в интернет-магазинах

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вместе менять мир к лучшему! В День народного единства юноши и девушки из Глусского района приняли участие в республиканском форуме «Молодежь. Беларусь. Будущее»

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Начальником ветеринарно-санитарного учреждения «Глусская районная ветеринарная станция» с 11 сентября назначена Вероника Размова

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем