Темы

Ранніх яравых зерневых пасеяна больш за палову запланаваных плошчаў

Ранніх яравых зерневых пасеяна больш за палову запланаваных плошчаў

Сяўба ранніх яравых зерневых культур у Глускім раёне перайшла за свой экватар: на раніцу 26 сакавіка было засеяна 954 гектары, або 53,3 працэнта ад патрэбных 1790 гектараў. Пры гэтым аўса пасеяна 872 гектары: чатыры гаспадаркі, “Турыно-агра”, “Глуская Зара”, “Глускае РАПТЗ” і аграфірма “Слаўгарадскі”, пасеялі яго нават больш, чым было даведзена заданнем. Аграфірма “Слаўгарадскі”  (пакуль адзіная ў раёне гаспадарка) пачала сеяць ячмень — работы тут праведзены на 82 гектарах са 170 патрэбных.

Больш як на 43 працэнты мясцовыя гаспадаркі справіліся з падсевам шматгадовых траў: фактычнае выкананне задання ў 1820 гектараў склала 792. Апераджальнымі тэмпамі гэта работа вядзецца ў эксперыментальнай базе “Глуск” — 57 працэнтаў і “Турыно-агра” — 52,5 працэнта. На плошчы ў 1275 гектараў падкормлены азімыя зерневыя, заданне ў сярэднім па раёне выканана  на 18,3 працэнта, на 31 працэнт з гэтай работай справіліся ў райаграпрамтэхзабеспячэнні. У эксперыментальнай базе “Глуск” тэхніка працуе і на палетках са шматгадовымі травамі: падкормлены першыя 102 гектары, іншыя гаспадаркі да гэтай работы пакуль не прыступалі.

Паўсюдна па раёне вядзецца веснавое ўзворванне глебы: факт 1318 гектараў, заданне — 3020, лідарства па тэмпах работ трымаюць “Турыно-агра” (61 працэнт) і “Слаўгарадскі” (52 працэнты), найменшы пакуль што паказчык (21 працэнт) у “Зары Камуны”. Акрамя таго, пад веснавое ўзворванне на плошчы ў 3391 гектар гаспадаркамі ўнесены калійныя ўдабрэнні, пры гэтым 1010 гектараў і 700 гектараў на рахунку “Глускага РАПТЗ” і эксперыментальнай базы “Глуск” адпаведна. Усяго ж калій унесены на плошчы ў 7475 гектараў. Прадаўжаецца работа з арганічнымі ўгнаеннямі, згодна са зводкай палявых работ на палі вывезена 128 923 тоны арганікі, унесена ў глебу 57 093 тоны, вышэйшы працэнт выканання работ у “Глускім РАПТЗ” — 57,3, або 12 755 тон.

Інфармацыя падрыхтавана

па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы

і харчаванні райвыканкама на 26 сакавіка

Последние новости

Общество

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

24 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

ЗОЖ — лучшая профилактика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На сайте МНС представлена удобная для восприятия и изучения инфографика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На территории Глусского района с 25 сентября по 11 октября пройдет комплекс профилактических мероприятий в отношении отдельных категорий граждан

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Новации законодательства. Что изменилось в сфере туризма в Беларуси

24 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики 

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем