Темы

Са спадзяваннямі на добры ўраджай

Са спадзяваннямі на добры ўраджай

Першымі ў Глускім раёне да сяўбы кукурузы прыступілі ў аграфірме “Слаўгарадскі”. У мінулую сераду, 21 красавіка, кіпела работа на 78-гектарным полі “Далёкае” каля Малінава. Першым на кукурузным палетку мы ўбачылі механізатара Аляксандра Гаравікова. На МТЗ-3522 у звязцы з бараной ён падрыхтоўваў глебу пад сяўбу кукурузы. У руках адказнага працаўніка са шматгадовым стажам тэхніка ішла лёгка і паслухмяна. Працуе механізатар з раніцы да вечара са спадзяваннямі на добры ўраджай. Адсеяўшы авёс і ячмень, узяўся за падрыхтоўку палеткаў пад кукурузу. “Работы шмат, — гаворыць Аляксандр Гаравікоў, — даражым кожнай хвілінай, тэхніка і надвор’е пакуль не падводзяць, справа спорыцца, таму і настрой добры”.

Механізатар Аляксандр Гаравікоў падрыхтоўвае палеткі пад кукурузу

Побач з Гаравіковым закладваць будучы ўраджай кукурузы на трактары МТЗ-920 з сеялкай збіраўся не менш вопытны трактарыст Аляксандр Кірылаў. Адказную справу яму давяраюць ужо не першы год, неаднаразова ён быў лідарам на сяўбе царыцы палёў. У сеялку засыпалі насенне айчыннай селекцыі. Дарэчы, 26 тон яго набылі ў эксперыментальнай базе “Крынічная” Светлагорскага раёна. Кантралявалі ўвесь працэс кіраўнік аграфірмы Уладзімір Штылёў і начальнік участка Уладзімір Мароз, яны пільна аглядалі пасяўны агрэгат, механізмы, пасля правяралі глыбіню задзелкі насення ў глебу. Па словах спецыялістаў, насенне добрае, глеба падрыхтавана, унесены калій, у свой час будуць зроблены хімпраполкі і падкормкі.

Перад сяўбой пільна аглядаюць тэхніку начальнік участка Уладзімір Мароз, трактарыст Аляксандр Кірылаў, кіраўнік аграфірмы Уладзімір Штылёў

На загрузцы насення ў сеялку — палявод Эдуард Рудак

У першы дзень “слаўгарадчане” пасеялі кукурузу на 15 гектарах. Пасля тэмп крыху нарасцілі, і за тры дні засеялі ўсе 78 гектараў каля Малінава. Пасля перайшлі працаваць на поле ў Слаўкавічах, дзе ў мінулую нядзелю , 25 красавіка, засеялі яшчэ 30 гектараў. На гэтым тыдні чакаюць аграрыяў і другія кукурузныя палеткі. І ёсць усе падставы спадзявацца на добры ўраджай, бо механізатары для гэтага стараюцца, спецыялісты сочаць за выкананнем тэхналогій, праца ідзе сваім вызначаным парадкам. 

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

24 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

ЗОЖ — лучшая профилактика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На сайте МНС представлена удобная для восприятия и изучения инфографика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На территории Глусского района с 25 сентября по 11 октября пройдет комплекс профилактических мероприятий в отношении отдельных категорий граждан

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Новации законодательства. Что изменилось в сфере туризма в Беларуси

24 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики 

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем