Темы

Сеюць там, дзе вышэй і сушэй

Сеюць там, дзе вышэй і сушэй

Спектр палявых работ, якія праводзяць зараз сельгаспрадпрыемствы Глускага раёна, даволі шырокі, гэта вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў, унясенне калію і азотных удабрэнняў пад яравую сяўбу, падкормка азотам лугоў і шматгадовых траў, падкормка азімых зерневых культур, узворванне глебы і яе падрыхтоўка пад веснавую сяўбу і сама сяўба ранніх культур.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама, на пачатак гэтага тыдня быў узараны 1441 гектар глебы, з іх амаль 900 гектараў прыпадае на дзве гаспадаркі: аграфірму “Слаўгарадскі” (420 га) і эксбазу “Глуск” (479 га). Трэба адзначыць, што па ўзворванні глебы наш раён — у ліку лепшых: калі па вобласці ў сярэднім працэнт выкананых работ складае толькі 10, то глускія аграрыі ўзаралі вясной больш як трэцюю частку ад вызначанай плошчы.

Пад сяўбу ранніх яравых культур у раёне падрыхтавана каля 850 гектараў, зноў жа найбольшыя аб’ёмы выкананых работ на рахунку “Слаўгарадскага” і эксбазы — 261 і 230 га адпаведна. Пад яравую сяўбу арганічныя ўгнаенні ўнесены на плошчы каля 1900 гектараў, у глебу ўнесена 111 тысяч 500 тон арганікі.

Палеткі з азімымі культурамі таксама зараз пад увагай аграрыяў. Так, пры плане падкормкі 7 тысяч гектараў азімых зерневых падкормлена каля 2700, тут лідарства па тэмпах работ трымае глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне — 940 гектараў, наступны за гэтым паказчык, 470 гектараў, у “Турыно-агра”. Што да сяўбы ранніх яравых зерневых і зернебабовых, то на раніцу панядзелка, 10 красавіка, іх было пасеяна 233 гектары, з іх 80 га на рахунку эксбазы “Глуск”, 72 га пасеялі ў “Турыно-агра”. Сеюць зараз у асноўным авёс (102 га), астатняе — ячмень і трыцікале.

Вясенні дзень год корміць, згадаў народную мудрасць галоўны аграном ТАА “БНБК-АГРА Глуск” Уладзімір Прыгара, таму  ў гаспадарках зараз працуюць па ўсіх накірунках: аруць і рыхтуюць глебу, падкормліваюць азімыя, уносяць угнаенні і ўдабрэнні пад яравыя каласавыя, а дзе ўсё гатова, там сеюць. Пакуль што не на ўсе палеткі можа выйсці тэхніка: месцамі надта гразка, таму для работ выбіраюць вышэйшыя мясціны, а на нізіны давядзецца вяртацца пазней, на шчасце, вада паступова сыходзіць.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Планы, которые стали реальностью. Рассказывает делегат второго и пятого Всебелорусских народных собраний Ирина Петрова

12 октября 2026
Читать новость
Власть

Что делать с «горами» вокруг Солигорска? Лукашенко ознакомился с экспериментом по повышению плодородия почв

12 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Проверка системы оповещения пройдет 15 октября

12 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе началась вакцинация против гриппа

12 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Лунный календарь садовода-огородника на ноябрь и декабрь

12 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский лесхоз приглашает всех принять участие в акции «Дай лесу новае жыццё!»

12 октября 2026
Читать новость