Темы

Шчырыя на работу хлопцы

Шчырыя на работу хлопцы
Віктар Кончыц

Здавалася б, пасяўная кожны год аднолькавая: падрыхтуй добранька зямлю, дай ёй угнаення, удабрэння, пакладзі зернеткі ў барозны… Так, асноўныя работы тыя ж самыя, а вось умовы, задачы адрозніваюцца. Адну вясну, скажам, засушыла, а другую заліло так, што ў поле не ўлезці. Ці вось сеялі жыта, трыцікале, цяпер — толькі кукурузу. Бывае, што і людзі новыя, бо жыццё мяняецца, хто з’ехаў, хто на заслужаным адпачынку, а на змену ім іншы прыйшоў.

Праўда, завітаўшы на мінулым тыдні ў “Турыно-агра”, мы сустрэлі ўсё больш добра знаёмых работнікаў, тых, хто з году ў год шчыруе ў гэтай сельгасарганізацыі і чые прозвішчы так жа пастаянна сустракаюцца ў спіску лепшых аграрыяў Глушчыны. Быць нашым правадніком па гаспадарцы папрасілі галоўнага агранома Генадзя Маханьку, бо хто лепш за агранома ведае і палі, і тых, хто на іх працуе?

Дзяніс Гаравы і Уладзімір Забаўскі

На сяўбе ў гэтым годзе тут заняты два чалавекі, два Аляксандры, Аляксандр Кончыц і Аляксандр Гізун. Абодва не першы год у “Турыно-агра”, абодва, як кажуць, універсальныя спецыялісты, руплівыя і дбайныя работнікі, абодвум тут давяраюць.

Аляксандр Кончыц пасеяў сёлета больш за паўтысячы гектараў кукурузы, а ўвогуле сезон пачынаў з узворвання, пасля перавялі яго на сеялку, як закончаць пасяўную — будзе заняты на корманарыхтоўцы. Лічы, любая праца ў полі яму знаёма. Прынамсі, у мінулыя гады, калі ў калгасе бульбу вырошчвалі, саджаў яе і потым убіраў якраз Аляксандр Уладзіміравіч.

Ён паказаў нам і расказаў, як працуе новая сеялка (СТВ-8ДУ), як устаноўленая ў ёй электронная праграма дапамагае механізатару, напрыклад, сігналізуе, калі зерне забілася і не кладзецца ў радкі, нават паказвае, у якім з васьмі бункераў непаладка. Вось як працуюць сучасныя сейбіты!

Аляксандр Гізун

Аляксандр Гізун на пастаянную работу ў “Турыно-агра” прыйшоў не так даўно, смяецца, маўляў, пераманілі, бо да гэтага некалькі гадоў запар яго ад “Жылкамгаса” накіроўвалі сюды ў камандзіроўкі, урэшце і застаўся. Увогуле, з сельскай гаспадаркай ён знаёмы добра, бо працаваў і ў колішняй “Праўдзе”, пасля ў райсельгастэхніцы, ды і з дзяцінства не рос беларучкай. Сеялка ў яго іншай мадэлі, крыху меншая ўмяшчальнасць бункераў, без камп’ютара, даводзіцца часцей спыняцца і правяраць якасць пасеву. “Адказны чалавек, старанны, перажывае за работу, за дзень па 20 гектараў засявае як мае быць”, — характарызуе Аляксандра Іванавіча галоўны аграном.

“Гаспадарчы хлопец, шчыры на работу, спрытны,” — расказвае Генадзь Мітрафанавіч пра Віктара Кончыца, пакуль мы едзем да ўрочышча каля Карніцы, дзе механізатар дыскаваў тарфянікі. У дзень Віктар Кончыц падрыхтоўвае да 40 гектараў глебы, а агульны яго вынік на гэтай пасяўной — 820 гектараў. Між іншым, накірунак на якасць і высокі рэзультат ён узяў адразу ж, як прыйшоў на працу, некалькі разоў станавіўся пераможцам спаборніцтваў сярод маладых работнікаў, занятых на веснавой сяўбе.

Аляксандр Кончыц

Напрыканцы нашай паездкі мы пагутарылі з Дзянісам Гаравым і Уладзімірам Забаўскім, камандзіраванымі на пасяўную ў Глускі раён з ЗАТ “БНБК”, у “Турыно-агра” яны заняты на ворыве. Галоўны аграном гаспадаркі імі задаволены, кажа, што работнікі добрасумленныя, працуюць, як усе, з сямі раніцы да сямі вечара, пры норме 7 гектараў заворваюць у дзень ад 8 да 10 га, пры гэтым за колькасцю выкананага не гоняцца, а імкнуцца, каб было зроблена належным чынам. “А як інакш? Прыехаў працаваць — значыць, працуй. Хто сказаў, што ў калгасе будзе лёгка? Толькі той, хто ў калгасе ніколі не быў. Дык чаго скардзіцца?” — разважыў Уладзімір Забаўскі, сам ён у сельскай гаспадарцы адпрацаваў 27 гадоў.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Общество

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

24 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

ЗОЖ — лучшая профилактика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На сайте МНС представлена удобная для восприятия и изучения инфографика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На территории Глусского района с 25 сентября по 11 октября пройдет комплекс профилактических мероприятий в отношении отдельных категорий граждан

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Новации законодательства. Что изменилось в сфере туризма в Беларуси

24 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики 

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем