Темы

«Слаўгарадскі» і «Глуская Зара»: разам надзейна!

«Слаўгарадскі» і «Глуская Зара»: разам надзейна!
30 мая на нарыхтоўцы кармоў у “Слаўгарадскім” была задзейнічана тэхніка свая і ААТ “Глуская Зара”, усяго 17 адзінак

У мінулую сераду, 30 мая, на палях ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” было па-сапраўднаму горача. І ад спякотнага надвор’я, і ад кіпучай працы, у якой было задзейнічана каля двух дзясяткаў адзінак тэхнікі. На канюшынным полі, якое раскінулася на 50-гектарнай плошчы адразу за Слаўкавічамі, шчыравалі два кормаўборачныя атрады.

Механізатары “Слаўгарадскага” Віталь Дземідзенка і Яўген Філіпенка. Адзін косіць, другі — з граблямі
Галоўны інжынер “Слаўгарадскага” Мікалай Казлоў сеў за руль МАЗа, каб адвозіць зялёную масу з поля

Па словах начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігара Арцёмчыка, у гэтым годзе  “Слаўгарадскі” і “Глуская Зара” на перыяд корманарыхтоўкі аб’ядналіся ў адзін атрад. І ўжо каторы дзень закладка сенажу ідзе пачаргова то ў адной, то ў другой гаспадарцы. Вынік відавочны: па стане на 31 мая ў “Слаўгарадскім” было нарыхтавана 1 790 тон сакавітага корму (11 працэнтаў ад задання), а ў “Глускай Зары” — 798 тон (6 працэнтаў ад задання).

Вадзіцелі: Юрый Грашчанкаў, Канстанцін Кірылаў, Мікалай Штылёў, Васіль Калецкі, Аляксей Хромчанка (“Слаўгарадскі”), Васіль Грабко (“Глуская Зара”), намеснік дырэктара аграфірмы “Слаўгарадскі” Вікторыя Самусева
Мікалай Штылёў — вадзіцель “Слаўгарадскага”, Васіль Грабко — вадзіцель з “Глускай Зары”

Травы скошаны адпаведна на 478 і 327 гектарах. Ігар Арцёмчык растлумачыў, што ў такім аб’яднанні ёсць свая перавага: не будзе прастояў тэхнікі ў выпадку нечаканай паломкі. Бо, скажам, касілка працуе не адна, а адразу тры: адна са “Слаўгарадскага” і дзве з “Глускай Зары”.  Так і па другіх агрэгатах: на падборы правяленай зялёнай масы два кормаўборачныя камбайны — “слаўгарадчанскі” “Ягуар”  і КВК-800 з “Глускай Зары”.

Сяргей Кадуш, лідар на касьбе траў у “Глускай Зары”, добра папрацаваў і ў суседняй гаспадарцы
Дырэктар ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Уладзімір Штылёў сочыць за ходам работ

У той дзень, калі мы былі на полі за Слаўкавічамі, там яшчэ працавала восем адзінак тэхнікі на адвозцы зялёнай масы са “Слаўгарадскага” і дзве — з “Глускай Зары”. Яшчэ былі граблі-варушылкі, а на трамбоўцы — “Кіравец”. Такой сілай магчыма за два-тры дні закласці адразу ўсю сянажную яму, што абавязкова адаб’ецца на якасці кармоў.

Вельмі смачныя абеды гатуе повар “Слаўгарадскага” Ірына Стрэж
Некалькі хвілін на абед — і за працу. Механізатары Раман Багук (“Глуская Зара”) — у цэнтры, Віталь Дземіденка і Аляксандр Кірылаў (“Слаўгарадскі”)

Аграфірме “Слаўгарадскі” з траў першага ўкосу неабходна нарыхтаваць 10 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў. Пачатак ёсць, і нядрэнны: на ўчарашні дзень было 1,65 цэнтнера.

Вольга ЧУЧВАЛ, фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024