Темы

У Глускім раёне завяршаецца ўборка зерневых

У Глускім раёне завяршаецца ўборка зерневых

Уборка зерневых і зернебабовых культур у Глускім раёне падыходзіць да завяршэння: на раніцу ўчарашняга дня працэнт уборкі складаў 93 (сярэднеабласны паказчык — 95). Заставалася ўбраць прыкладна 560 гектараў: 160 у “Глускай Зары” і 400 у “Глускім-АГРА”, на гэтым тыдні работы патрэбна завяршыць. Агульны намалот збожжа па раёне складае 19 755 тон пры сярэдняй ураджайнасці 22,6 цэнтнера з гектара (сярэднеабласны паказчык — 28,7).

Узарана першая тысяча гектараў глебы пад азімую сяўбу, гэта 15 працэнтаў да даведзенага задання — 6500 гектараў. На зялёны корм пасеяна 56 гектараў азімых.
Другім укосам шматгадовыя травы скошаны на плошчы больш за 3860 гектараў, убраны травы з плошчы 3440 гектараў.
Сена ў раёне назапашана 2849 тон, сенажу маецца 54 828 тон (62 працэнты). Мясцовыя гаспадаркі пачалі ўборку кукурузы на сілас і нарыхтоўку гэтага корму: скошаная плошча складае 273 гектары, сіласу нарыхтавана больш за 4000 тон.
Па раёне на ўмоўную галаву назапашана 14,96 цэнтнера кармавых адзінак, што на дзве кармавыя адзінкі меней, як было летась.
Т. ЛУГАВАЯ
Інфармацыя падрыхтавана
па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама на 27 жніўня

Последние новости

Будь в курсе

В Глусском районе 24 сентября пройдет Единый день безопасности

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Про товары в магазине

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Внимание, новая схема! Лжесотрудники соцзащиты обещают «перерасчет пенсии». Итоги кибернедели

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Сегодня великий православный праздник — Усекновение главы Иоанна Предтечи, ежегодно он отмечается 11 сентября

11 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Отставание смерти подобно»: Президент заявил о важнейшей задаче для армии Беларуси

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 9 по 13 сентября в Глусском районе проводится специальное профилактическое мероприятие «Зелёный щит»

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем