Темы

У кастрычніку таксама жнуць

У кастрычніку таксама жнуць
Камбайнер Андрэй Радзіч і старшы камбайнер Дзмітрый Лазовік — экіпаж ААТ “Глуская Зара”

У кастрычніку таксама жнуць, але, зразумела, не каласавыя культуры. Адзін з галоўных клопатаў мясцовых аграрыяў зараз — уборка кукурузы — на сілас і зялёны корм, а таксама на зерне. У “Глускай Зары” якраз завяршаюць жаць кукурузу на зерне. Усяго гэтай культуры ў гаспадарцы сяголета пасеяна 1020 гектараў, з названай колькасці на зерне запланаваны 270 га, убралі 217 гектараў, з іх намалацілі больш за 1400 тон зярнят, на круг тут бяруць 64,7 цэнтнера зерня. Адказная справа даверана адказным работнікам Дзмітрыю Лазовіку (ён старшы камбайнер) і Андрэю Радзічу (камбайнер).

Яны цяпер працуюць на камбайне, таму і камбайнеры. А ўвогуле Дзмітрый Лазовік — трактарыст-машыніст, адзін з найбольш вопытных і спрактыкаваных работнікаў “Глускай Зары”, ведае і ўмее выконваць розныя віды палявых работ і заняты на іх у залежнасці ад сезона. У гаспадарцы працуе не адзін дзясятак гадоў, толькі на камбайне ўжо шаснаццаты сезон. Андрэй Радзіч — слесар, але, калі трэба, і ён перасаджваецца на камбайн. У пары з Дзмітрыем Лазовікам ужо шэсць сезонаў. Так што і гэтую работу, і адзін аднаго добра ведаюць. І ўдвух добра працуюць.

Экіпаж-тысячнік віншуе кіраўнік гаспадаркі Сяргей Падгорны

Гэта да іх на поле каля вёскі Бабровічы ў мінулую пятніцу прыехалі кіраўнік гаспадаркі Сяргей Падгорны і старшыня прафкама Кацярына Івашкова. Прыехалі, каб падзякаваць за працу і старанне, за добры вынік: экіпаж Лазовіка і Радзіча стаў экіпажам-тысячнікам на ўборцы зерня кукурузы. За такую працоўную перамогу кіраўніцтва гаспадаркі і прафсаюзны камітэт узнагародзілі іх Ганаровай граматай і грашовымі прэміямі.

Усяго па Глускім раёне на 9 кастрычніка зжаты 651 гектар кукурузы на зерне, сярэдняя ўраджайнасць складае 65 цэнтнераў з гектара, намалочана 4200 тон зерня.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Будь в курсе

Будьте бдительны при покупке товаров в интернет-магазинах

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вместе менять мир к лучшему! В День народного единства юноши и девушки из Глусского района приняли участие в республиканском форуме «Молодежь. Беларусь. Будущее»

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Начальником ветеринарно-санитарного учреждения «Глусская районная ветеринарная станция» с 11 сентября назначена Вероника Размова

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем