Темы

Ураджай-2019. Жніво ў эксперыментальнай базе “Глуск”

Ураджай-2019. Жніво ў эксперыментальнай базе “Глуск”
Механізатары Сяргей Івашкевіч і Сяргей Прыбыш

Зараз хлебаробы ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” намалочваюць меней за 19 цэнтнераў з гектара, і гэта вышэй за сярэднераённы паказчык. У размове з намі выконваючая абавязкі галоўнага агранома гаспадаркі Марыя Насановіч выказала заклапочанасць і са шкадаваннем расказала, што яны спадзяваліся на зусім другія намалоты: планавалі атрымаць не менш за 25 цэнтнераў на круг.  Для гэтага былі ўсе перадумовы. На палях прытрымліваліся севазвароту, азімыя і яравыя зерневыя і зернебабовыя пасеялі якасным насеннем (15 працэнтаў было суперэліты, 60 — эліты, астатняе зерне першай рэпрадукцыі). Ды і іншыя агратэхнічныя мерапрыемствы выконваліся як належыць і ў тэрмін. Стоячы каля жытнёвага поля ў раёне газавай станцыі, дзе на 37 гектарах расло жыта сорту “алькора”, Марыя Мікалаеўна цяпер ужо хвалявалася, як сабраць вырашчаны ўраджай. Па яе словах, такі сорт яны сеюць другі год і ў гэтую зямлю было кінута элітнае насенне. Маглі ўзяць 30 і болей цэнтнераў на круг, а будзе каля 25. Мала таго, што была засуха, калі каласіліся зерневыя, дык цяпер яшчэ адзін клопат: максімальна скарыстаць кожную пагодную хвіліну.  У нядзелю, 21 ліпеня, камбайны працавалі да 22 гадзін, пакуль не стала цямнець. І ў дзень нашага прыезду ў гаспадарку (серада, 24 ліпеня) на поле ўсе чатыры КЗС-12 “Палессе”  гатовы былі ў любы момант  выйсці ў поле.

Кіраўнік эксперыментальнай базы “Глуск” Аляксандр Балоцька
Экіпаж: камбайнер Раман Насановіч і старшы камбайнер Валерый Навічонак

— За дзень, калі надвор’е не ўносіць карэктывы, чатырма камбайнамі ўбіраем да 100 гектараў, — гаворыць Марыя Мікалаеўна. — Механізатары ў нас працуюць шчыра, нягледзячы, што большасць з іх камандзіраваныя. Эксбазаўскі экіпаж толькі Валерый Навічонак і Раман Насановіч, а Генадзь Свірыдаў і яго памочнік Сцяпан Дрэйгал камандзіраваны з лясгаса. З гэтай арганізацыі яшчэ двое — Сяргей Прыбыш, які дапамагае нам ужо чацвёрты сезон, і Сяргей Івашкевіч. Ён хоць і першы год у нас, але мае вопыт жніва — у свой час працаваў механізатарам у райаграпрамтэхзабеспячэнні. На адвозцы зерня свае вадзіцелі — браты Іван і Мікалай Арцёмчыкі і Уладзімір Прыгара.

Механізатар Генадзь Свірыдаў
Вадзіцелі Мікалай Арцёмчык і Уладзімір Прыгара

Якраз перад выхадам у поле прывезлі абед. У той дзень повар Валянціна Каролька зварыла смачны расольнік, на другое прыгатавала грэчку з мясам, а на трэцяе — кампот. Раздатчыцы Кацярыне Мінкевіч засталося ўсё гэта раздзяліць па порцыях. А на вячэру запланавалі бульбу з катлетай і напой з мёдам. Выканаўчы дырэктар гаспадаркі Аляксандр Балоцька справядліва лічыць, што людзі на такой цяжкай працы павінны быць сытна і смачна накормлены, тады і працаваць будуць старанна. Калі гаварыць пра кошт абеду і вячэры, то ён не перавышае двух рублёў. Акрамя таго, штодзённа кожнаму механізатару і вадзіцелю тут выдаюць па бутэльцы мінеральнай вады. Прывозяць яе і на зерняток у Макавічах.

Выконваючая абавязкі галоўнага агранома Марыя Насановіч з унукам Раманам, які таксама прыйшоў працаваць у эксбазу
Раздатчыца абедаў Кацярына Мінкевіч

Пра гэта нам расказаў Сяргей Басалыга. Ён палявод, і па разнарадцы ў той дзень працаваў на зернетаку. Разам з Дзмітрыем Арцёмчыкам яны ачышчалі насенны матэрыял трыцікале. Падрыхтоўка насення — адзін з важных працэсаў закладкі будучага ўраджаю. І абы-каму такую работу не давераць. Скажам, Сяргей Басалыга агульным лікам у сельскай гаспадарцы больш за 35 гадоў, яго напарнік — больш за 10. Ачыстка зерня — завяршальны этап уборачнага працэсу, пасля чаго яно зноў вернецца на склад і будзе ляжаць там да наступнай пасяўной. Перад ачысткай зерне прайшло праз зернесушылку. І там ужо ад машыніста залежыць, каб на выхадзе насенне было патрэбнай вільготнасці. Таму тут павінен працаваць таксама вопытны чалавек, якім і з’яўляецца Міхаіл Бабіч. На зернесушыльным комплексе “Мекмар” ён ужо дзявяты сезон, увогуле ж дапрацоўвае зерне 20 гадоў. Міхаіл Бабіч расказаў, што сёлета прыходзіцца нялёгка, бо амаль увесь час зерне паступае высокай вільготнасці, 20 і болей працэнтаў. Каб захаваць добрую ўсходжасць насеннага матэрыялу, яго прыходзіцца прапускаць праз зернесушылку два разы. Высокія тэмпературы, пры якіх сушыцца фуражнае зерне, тут недапушчальныя.

Паляводы Дзмітрый Арцёмчык і Сяргей Басалыга
Машыніст зернесушыльнага комплексу Міхаіл Бабіч і вядучы аграном Марына Сяргейчык

Аграрыі эксбазы “Глуск”, нягледзячы на ўсе нюансы ўборачнай, і надалей будуць шчыраваць, цяпер ужо на аўсяных і ячменных палетках, бо абмалот трыцікале і жыта яны ўжо завяршылі. Кіраўніцтва гаспадаркі змагло наладзіць так рабочы працэс, каб па максімуме працавалі ўсе ўдзельнікі жніва. Камбайнеры жнуць, спецыялісты з канторы і вядучы аграном Марына Сяргейчык адказваюць за якасць уборкі, вадзіцелі перавозяць збожжа, не прасыпаючы ніводнага зярняці. Свая задача і ў пажарнай аховы. У дзень нашага прыезду за пажарную бяспеку на полі адказвалі камандзір аддзялення РАНС Дзмітрый Сакавец і вадзіцель Аляксей Голуб. Увогуле, выканаўчы дырэктар эксбазы Аляксандр Балоцька лічыць, што працуе гаспадарка ў штатным рэжыме. Падчас размовы мы не пачулі ў яго голасе нотак незадаволенасці, і нават на праблемы, з якімі прыходзіцца сутыкацца штодня, асабліва не наракаў, нават сказаў, што гэты год не самы горшы, як у плане ўраджаю, так і па надвор’і. Як кіраўнік, для сябе канкрэтна на жніво ён паставіў задачу: убраць зерневыя і зернебабовыя хутка і без страт. Усё залежыць ад арганізацыі працы. У эксбазе яна на належным узроўні.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024