Темы

Вопыту ёй не займаць. Загадчыца малочна-таварнай фермы “Слабодка” Тамара Барышнікава

Вопыту ёй не займаць. Загадчыца малочна-таварнай фермы “Слабодка” Тамара Барышнікава

Імя Тамары Барышнікавай добра вядома не толькі ў яе роднай гаспадарцы, адкрытым акцыянерным таварыстве “Глуская Зара”, але і ў раёне, не раз яно сустракалася на старонках нашай газеты сярод лепшых жывёлаводаў. Работніка з такім стажам яшчэ пашукаць трэба.

На Глушчыну з роднай Браншчыны Тамара Уладзіміраўна прыехала ў далёкім 1986 годзе, уладкавалася ў калгас “Зара” (так тады называлася гэта гаспадарка), з таго часу тут і працуе. Пачынала старшым заатэхнікам (у яе спецыяльная адукацыя, сельгастэхнікум за плячамі), была аператарам жывёлагадоўчага комплексу, тэхнікам-асеменатарам і аператарам па штучным асемяненні, 17 гадоў (з перапынкамі) загадвала фермай у Бабровічах, а з 2014-га ўзначальвае калектыў малочна-таварнай фермы “Слабодка”. Ці трэба казаць, што такі вопыт, такія прафесійныя навыкі плюс пастаяннае самаразвіццё робяць Тамару Уладзіміраўну адным з найбольш  кампетэнтных спецыялістаў-практыкаў у галіне жывёлагадоўлі. А дадайце сюды веданне людзей (столькі часу ў адной гаспадарцы!), вось вам і сакрэт яе поспеху. Дарэчы, пра людзей. Адна справа — працаваць, рабіць работу самому, і зусім другая — арганізаваць і нацэліць на агульны добры вынік (і дабіцца яго) іншых людзей, калектыў, а пад началам Тамары Барышнікавай дзясяткі два чалавек. Тут патрэбны асаблівыя здольнасці. І яны ў яе ёсць. “Прыроджаны арганізатар, выдатна ўмее расставіць людзей і размеркаваць найлепшым чынам паміж імі абавязкі, нацэліць калектыў на выкананне вытворчых задач. Умела выкарыстоўвае наяўныя магчымасці па стымуляванні дзейнасці падначаленых у патрэбным кірунку і заўсёды дабіваецца неабходных вынікаў”, — так гаворыцца ў яе характарыстыцы, падпісанай кіраўніком гаспадаркі Сяргеем Падгорным. 

На малочна-таварнай ферме “Слабодка” за восем месяцаў выраблена 869,3 тоны малака, або 112,2 працэнта да леташняга ўзроўню (дойнага статка тут 315 галоў), у сярэднім ад адной каровы надоена 2760 кілаграмаў малака (121,8 працэнта), рэалізацыя малака таксама павялічылася да 766 з паловай тон, захаванасць маладняка буйной рагатай жывёлы на МТФ склала 92 працэнты. Зразумела, на гэтыя паказчыкі працавалі ўсе работнікі фермы, увесь калектыў, але ж энергія, энтузіязм і патрабавальнасць загадчыцы (як да іншых, так і да сябе) адыгралі тут не апошнюю ролю.

Ну і,  мабыць, карціна будзе не поўнай, калі не сказаць, што Тамара Уладзіміраўна гэтай восенню адзначыла свой асабісты юбілей, важкі, прыгожы, але яшчэ досыць актыўны, таму пажадаем ёй жаночай прыгажосці і працоўнай актыўнасці яшчэ на доўгія гады.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Будь в курсе

Будьте бдительны при покупке товаров в интернет-магазинах

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вместе менять мир к лучшему! В День народного единства юноши и девушки из Глусского района приняли участие в республиканском форуме «Молодежь. Беларусь. Будущее»

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Начальником ветеринарно-санитарного учреждения «Глусская районная ветеринарная станция» с 11 сентября назначена Вероника Размова

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем