Темы

З ранку да вечара ў полі. На сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур у “Глускай Зары” лепшы вынік — у Васіля Слука

З ранку да вечара ў полі. На сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур у “Глускай Зары” лепшы вынік — у Васіля Слука

На сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур у “Глускай Зары” лепшы вынік — у Васіля Слука. Задае тэмп у рабоце вопытны механізатар не першы  год, трапляе ў лік лідараў, перадавікоў на падрыхтоўцы глебы і на сяўбе. На трактары “МТЗ-3522” гэтай вясной ён пасеяў 730 гектараў зерневых і зернебабовых, безумоўна, добра пашчыраваў на палях. Увогуле гэтыя культуры ў гаспадарцы занялі больш за 800 гектараў. Стараннасць Васіля Слука адзначыў галоўны аграном ААТ “Глуская Зара” Артур Бубіч. “Механізатар адказны, — расказаў ён, — на палях з ранку да позняга вечара, выконвае ўсё, як трэба, па тэхналогіі. А іначай і быць не можа: больш за 25 гадоў ён аддаў сельскай гаспадарцы”.

Апошнім часам Васіль Слук быў заняты падрыхтоўкай глебы пад кукурузу: на яго рахунку больш за 400 гектараў плошчы. Усяго пад кукурузу ў “Глускай Зары” сёлета адвялі 1020 гектараў.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Культура

Успомнім знакамітых землякоў

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Будьте бдительны при покупке товаров в интернет-магазинах

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вместе менять мир к лучшему! В День народного единства юноши и девушки из Глусского района приняли участие в республиканском форуме «Молодежь. Беларусь. Будущее»

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем