Темы

З віншаваннямі да тысячніка

З віншаваннямі да тысячніка

Уладзімір Самсоненка з аграфірмы “Слаўгарадскі” напрыканцы  мінулага тыдня стаў вадзіцелем-тысячнікам на адвозцы зерня ад камбайнаў. Другім у раёне. На раніцу пятніцы яго паказчык набліжаўся да 1050 тон. Зрэшты, здзіўляцца няма чаму: яго імя амаль штогод у спісе перадавікоў сярод работнікаў, занятых на ўборачнай.

“У гаспадарцы вадзіцелем працую ўжо мо дваццаць гадоў, — гаворыць Уладзімір Самсоненка, — і кожны год удзельнічаю ў жніве, важу збожжа ад камбайнаў на зерняток. За дзень раблю пяць-шэсць рэйсаў, бывае і болей, за раз перавожу прыкладна 14 тон, залежыць ад таго, якая культура. Цягам гэтай уборачнай на пару з Васілём Калецкім вазілі азімае жыта, трыцікале, авёс, зернебабовыя, зараз перавозім яравы ячмень. Працоўны дзень летам пачынаецца ў восем раніцы, а завяршаецца ў восем вечара, калі надвор’е добрае. Колькі камбайны працуюць, столькі і мы”.

Ці трэба казаць, што праца, асабліва ў полі і асабліва калі яе годна выконваць, лёгкай не бывае. Нялёгка далася і гэтая тысяча перавезенага збожжа. Віншаванні ад старшыні Глускага райвыканкама Аляксея Жураўлёва, яго першага намесніка Юрыя Дымшы, кіраўніка ТАА “БНБК-АГРА Глуск” Сяргея Кукштэля перадавік уборачнай прымаў на зернетаку ў Заеліцы. З важкім працоўным дасягненнем яго таксама павіншавалі дырэктар аграфірмы “Слаўгарадскі” Яўген Дзем’янкоў, прадстаўнікі галіновага прафсаюза Любоў Грыц і Вікторыя Самусева. Разам са словамі падзякі і пажаданнямі далейшых поспехаў Уладзімір Самсоненка атрымаў Падзяку, прэмію і падарунак. А пра перавезеную тысячу тон зерня гаворыць чырвоная наклейка- зорачка з адпаведнай лічбай на кабіне яго МАЗа.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Планы, которые стали реальностью. Рассказывает делегат второго и пятого Всебелорусских народных собраний Ирина Петрова

12 октября 2026
Читать новость
Власть

Что делать с «горами» вокруг Солигорска? Лукашенко ознакомился с экспериментом по повышению плодородия почв

12 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Проверка системы оповещения пройдет 15 октября

12 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе началась вакцинация против гриппа

12 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Лунный календарь садовода-огородника на ноябрь и декабрь

12 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский лесхоз приглашает всех принять участие в акции «Дай лесу новае жыццё!»

12 октября 2026
Читать новость