Темы

Жніво ў “Глускай Зары”: настрой на працу добры

Жніво ў “Глускай Зары”: настрой на працу добры
Машыністы зернесушыльнага комплексу Уладзімір Турлыка, Сяргей Якубенка

Уборачная кампанія — працэс не толькі важны, можна сказаць, выніковы для хлебаробаў, але і шматгранны. Ён не абмяжоўваецца тым, каб зжаць вырашчаныя каласавыя культуры і засыпаць зерне на захоўванне — зерне гэтае неабходна звезці з поля, прасушыць, давесці да патрэбнай вільготнасці, а само поле падрыхтаваць да наступных відаў работ. Таму неўзабаве пасля камбайнаў эстафету прымае і ўключаецца ў работу прэс-падборшчык. Усё гэта гаворым для тых, хто не знаёмы з асаблівасцямі сельгасвытворчасці, бо самі хлебаробы — камбайнеры, вадзіцелі, механізатары, занятыя на жніве, — усё гэта добра ведаюць, разумеюць, што да чаго, і, вядома ж, робяць.

Выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Глуская Зара” Генадзь Маханька

Вось і на полі каля Каткі, дзе пасля камбайнаў ужо засталіся роўныя палосы ржышча і сухой саломы, на трактары з рулонным прэс-падборшчыкам працаваў механізатар Сяргей Ляпко (на фота) — па ўзросце і выглядзе малады, па веданні сваёй механізатарскай справы і ўменні працаваць — вопытны і надзейны. Так пра яго сказаў Генадзь Маханька, які выконвае абавязкі дырэктара ААТ “Глуская Зара”. Нам Сяргей Ляпко таксама спадабаўся і сваёй чалавечай адкрытасцю, і тым, як проста і коратка сказаў пра сваю цяперашнюю працу — “прыбраць салому, прывесці поле ў парадак”. Жнуць зерневыя і зернебабовыя пяць камбайнаў, салому падбірае адзін яго трактар, а значыць, гэтай работы хопіць яму не толькі на ўвесь час уборачнай, а і пасля яе. Сяргей пагутарыў з намі і паехаў — падбіраць і скручваць сухія абмалочаныя сцябліны ў роўныя круглыя рулоны.

Механізатар Сяргей Ляпко
Старшы камбайнер Аляксандр Багдановіч

Па дарозе на поле мы завярнулі на зернесушылку, туды на сваім МАЗе пад’ехаў Васіль  Грабко, а якраз перад ім ссыпаў зерне Сяргей Голуб. За плячамі Васіля Грабко не адна ўборачная, вадзіцель ён вопытны і акуратны, да работы на жніве належным чынам падрыхтаваў і сваю машыну, адзін з галоўных клопатаў — пра герметычнасць кузава, каб усё зерне, што ссыплецца з камбайна, давезці на зерняток. Разам з Васілём Грабко і Сяргеем Голубам на адвозцы зерня сяголета працуюць Аляксей Кур’янаў і Анатоль Касько. Свой клопат пра зерне і ў работнікаў зернесушыльнага комплексу, інжынер-энергетык Сяргей Якубенка, замераўшы яго вільготнасць, нешта абмяркоўваў з Генадзем Маханькам і са сваім калегам па зернятоку Уладзімірам Турлыкам. З пачутага я зразумела, што цяперашняя вільготнасць 17 працэнтаў лепш, чым 23, як было напярэдадні, але горш, чым аптымальныя 14. Таму машыністы бяруцца за працу.

Ігар Дымша і Аляксандр Панкрацьеў камандзіраваны ў “Глускую Зару” на час жніва
Старшы камбайнер Васіль Радзілавец

А мы накіроўваемся на поле, што недалёка ад Халопеніч, — менавіта тут азімае трыцікале жалі тры камбайны. Аляксандр Багдановіч, хоць і працуе ў “Жылкамгасе” (на каткаўскім участку), але падчас жніва з гатоўнасцю і нават з ахвотай садзіцца за штурвал камбайна, адгукаючыся на просьбу землякоў-аграрыяў. У размове з намі смяецца і кажа, што страціў дакладны лік сваім уборачным, іх колькасць, мабыць, перайшла ўжо за 35. Працаваў на розных камбайнах, з рознымі напарнікамі, у тым ліку і з сынамі. Гэтым сезонам будзе са сваім стрыечным братам Уладзімірам Багдановічам.

Вадзіцель Васіль Грабко

Упэўнена рухаўся па гэтым полі і другі камбайн — дарма што яго экіпаж не з мясцовых работнікаў, а, так бы мовіць, прыцягнутая рабочая сіла. Аляксандр Панкрацьеў і Ігар Дымша разам на жніве сёмы сезон, у звычайным жыцці ў іх у кожнага свой занятак: Аляксандр працуе ў “Жылкамгасе”, Ігар — у фізкультурна-спартыўным клубе, а летам іх абодвух кліча жніво. У “Глускую Зару” камандзіраваны першы год, а дзень нашай сустрэчы, 15 ліпеня, быў і першым днём іх выхаду ў поле — да гэтага колькі часу рыхтавалі камбайн. У адстаючых хлопцы не збіраюцца быць, таму размова была кароткай, і жатка зноў закруцілася, запрацавала.

Не было часу і ахвоты на доўгія размовы з журналістамі і ў старшага камбайнера Васіля Радзілаўца, ды нам пашанцавала, бо падышоў час вячэры, і яго камбайн спыніўся каля палявой дарогі. Мы пытаемся пра работу. Работа як работа, кажа, цяжкая, пыльная, паказвае ён свае рукі, але звыклая і зразумелая. Гэтае жніво для камбайнера сёмае, працуе разам з Валянцінам Гацко, работы не баіцца, абы добры ўраджай быў.

Пра віды на ўраджай мы якраз і збіраліся пагаварыць з кіраўніком гаспадаркі. Але ж як было ўпусціць момант і не пацікавіцца, чым жа кормяць у “Глускай Зары” ўдзельнікаў жніва. Як расказала повар Святлана Хацько, у гэты дзень ім на вячэру былі грэчка з каўбасой, салата са свежых агуркоў і чай з батонам, на абед гатавалі вараную капусту, ячную кашу з мясам, на трэцяе — чай з батонам. Разам са старшым поварам Галінай Чабанюк яны штодня вараць больш як на 20 чалавек, абеды на поле возяць па чарзе. Даўшы ўсім “Смачна есці!”, мы паехалі далей. А хіба ж не будзе механізатарам смачна есці?! Хто-хто, а яны ў полі сабе добры апетыт напрацавалі.

Па дарозе сустрэліся з яшчэ адным камбайнам. Было штосьці каля пяці вечара, а Дзмітрый Лазовік і Андрэй Радзіч спяшаліся на поле — ім давялося затрымацца на мехдвары з-за непаладкі камбайна (там мы сустрэлі іх у першы раз і сфатаграфавалі), таму цяпер яны спяшаліся, каб нагнаць упушчаны час. І гэта, і тое, што іншыя механізатары не хацелі доўга затрымлівацца з намі для размоў, пацвярджала словы Генадзя Маханькі: у людзей жаданне працаваць ёсць, ёсць у іх неабходны вопыт, уменні, разумеюць яны важнасць гэтай гарачай пары, таму нікога да работы падганяць не трэба. Што да відаў на ўраджай, то ўсё залежыць ад канкрэтнага поля, яго ўрадлівасці, вільготнасці зямлі на тым ці іншым участку. З культур пакуль што большы ўраджай дае азімае трыцікале — каля 21 цэнтнера з гектара. Пра намалоты загадваць рана, галоўнае цяпер — усё вырашчанае ўбраць своечасова і без страт. Гэта задача для гаспадаркі пасільная, упэўнены яе кіраўнік, людзі працуюць добра, нагрузка на камбайн адносна невялікая — прыкладна 300 гектараў, справяцца. Каб толькі надвор’е не падводзіла і тэхніка не ламалася. Дарэчы, у час нашага прыезду не выйшаў на поле з-за паломкі яшчэ адзін экіпаж зернеўборачнага камбайна — Мікалай Медзвядок і Максім Валадзько, але, як мы даведаліся, літаральна назаўтра яны ўжо былі ў полі. Механізатары маладыя, але працавітыя.

Зазначым, што “Глускай Зары” патрэбна ўбраць 1549 гектараў зерневых і зернебабовых культур, у тым ліку 348 — азімага трыцікале, 433 — азімага жыта, 218 — ячменю, каля 200 — аўса, плюс зернебабовыя культуры, акрамя таго, было 100 гектараў азімага рапсу, яго ўжо ўбралі. Хлебаробы працуюць, жніво ідзе. 

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Делегация из Москвы приняла участие в мероприятиях, посвященных Дню Победы и 100-летию Глусского района

8 мая 2024
Стрелка вверх