Темы

Памяці спаленых вёсак Магілёўшчыны

Памяці спаленых вёсак Магілёўшчыны

Трагічны лёс Хатыні раздзялілі 112 вёсак Магілёўскай вобласці. Сярод іх вёска Боркі Кіраўскага раёна, дзе 15 чэрвеня 1942 года было растраляна і спалена больш за дзве тысячы мірных жыхароў. Менавіта там, у Борках, у мінулым годзе з удзелам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”.

Дваццатага сакавіка жыхары вобласці, у тым ліку і глушчане, сабраліся ў Борках, каб успомніць жудасную трагедыю — сімвал масавага знішчэння мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

“Сёння мемарыяльны комплекс у Борках нагадвае нам, нашым дзецям, унукам, наколькі важна цаніць і берагчы мір”, — адзначыў у сваім выступленні намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. Ад імя кіраўніцтва вобласці ён падзякаваў усім удзельнікам рэспубліканскіх акцый, усім, хто добраўпарадкоўвае мемарыялы, воінскія пахаванні, асобныя словы падзякі — моладзі, якая ведае гісторыю, імёны герояў вайны, умее адрозніваць праўду ад цынічнай хлусні, пажадаў усім здароўя, дабра і мірнага неба над краінай.

У жалобным мітынгу-рэквіеме “Усенародная боль і памяць” удзельнічалі таксама намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегацыі гарадоў і раёнаў вобласці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, удзельнікі аўтапрабегу Магілёў — Боркі.

Прысутныя ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі мемарыяла “Беларусь — журботная маці”, дзе жанчына схілілася над пустой калыскай, і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць бязвінных ахвяр фашызму.

Перад прысутнымі выступіў старшыня Магілёўскага абласнога савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Глаз. Жалобную заўпакойную ліцію па спаленых жыхарах вёскі Боркі правёў настаяцель Свята-Пакроўскага храма Кіраўска протаіерэй Дзмітрый. Пасля ўдзельнікі мітынгу прайшліся па “Вуліцы” са зрубамі спаленых дамоў — на іх нанесены ўспаміны тых, хто выжыў. Чытаць гэтыя запісы было зусім няпроста… Далей — скульптура “Полымя” ўнутры разбуранага хлява, вобраз раз’юшанай стыхіі, у якой апынуліся жывыя людзі. Побач — скульптура “Калодзеж”, куды фашысты кідалі яшчэ жывых дзяцей. На гэтых месцах усенароднага смутку і памяці людзі пакідалі чырвоныя гваздзікі і дзіцячыя цацкі. Памятаць пра тых, хто ваяваў, хто загінуў, пра іх боль і пакуты — гэта самае малое, што мы можам зрабіць.

За мемарыялам “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” раскінуўся парк — як сімвал працягу жыцця, надзея на будучыню, у якой дрэўцы, што падрастуць і ўзмацнеюць, будуць шумець пад мірным ясным небам і ніколі не здрыгануцца ад нялюдскасці адных і нечалавечых пакут другіх.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Больш фота глядзіце тут

Последние новости

Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вместе менять мир к лучшему! В День народного единства юноши и девушки из Глусского района приняли участие в республиканском форуме «Молодежь. Беларусь. Будущее»

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Начальником ветеринарно-санитарного учреждения «Глусская районная ветеринарная станция» с 11 сентября назначена Вероника Размова.

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Як прайшло ў Глуску ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем