Темы

У гонар Дня Перамогі

У гонар Дня Перамогі

З ускладання кветак да помнікаў Героям вайны і працы на Алеі Славы пачаліся ў Глуску 9 мая святочныя мерапрыемствы з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Сцяпана Чачухі і старшыні раённага Савета дэпутатаў Вячаслава Асташэвіча. Затым каля мемарыяла Воінскай Славы адбыўся мітынг, удзел у якім, акрамя кіраўніцтва раёна, прымалі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, партый, сілавых структур.

Старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха павін-шаваў усіх са святам Вялікай Перамогі. Ён адзначыў, што вайна ёсць у гісторыі кожнай нашай сям’і, таму памяць пра яе — вечная.

На жаль, зараз мерапрыемствы ў гонар 9 Мая ў Глуску прайшлі не так маштабна, як звычайна. Сэрцам усенароднага свята Перамогі ў гэтым годзе стаў Мінск. Але, як мяркуецца, у Дзень Незалежнасці Глуск адзначыць 75-годдзе Перамогі вялікім святам для жыхароў і гасцей раёна.

Увогуле ж, мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Вялікай Перамогі, пачаліся на Глушчыне напярэдадні 9 мая. Увесь перадсвяточны тыдзень прадстаўнікі ваенкамата ўручалі вязням канцлагераў (іх 48 чалавек у раёне) памятныя медалі “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”. Восьмага мая віншаванні, медалі і падарункі прымалі ветэраны вайны. Трэба адзначыць, што пры сустрэчах з пажылымі людзьмі былі выкананы неабходныя меры бяспекі.

Таксама па ўсім раёне адбыліся ўскладанні кветак і вянкоў да помнікаў удзельнікам і ахвярам вайны. Дзесьці была наш фотакар, і мы 8 мая зрабілі фотарэпартаж на сайце glusk.by, а наогул шмат фатаграфій з невялікіх мітынгаў, што праводзілі глушчане, ёсць у сацыяльных сетках, і гэта вельмі прыемна, бо адчуваецца, як людзі ставяцца да тых падзей, як шануюць і захоўваюць памяць пра вайну, пра ветэранаў. Нічога не забыта, ніхто не забыты ў Беларусі. 

Больш фота па глядзіце тут

Последние новости

Будь в курсе

ИНФОРМИРУЕТ МНС. ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН — ИСТОЧНИК ИНФОРМАЦИИ О НАРУШЕНИЯХ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вместе менять мир к лучшему! В День народного единства юноши и девушки из Глусского района приняли участие в республиканском форуме «Молодежь. Беларусь. Будущее»

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Начальником ветеринарно-санитарного учреждения «Глусская районная ветеринарная станция» с 11 сентября назначена Вероника Размова.

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Як прайшло ў Глуску ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем