Темы

Энтузіясты сваёй справы: Цэнтру творчасці Глуска — 60 год

Энтузіясты сваёй справы: Цэнтру творчасці Глуска — 60 год
У гэтым будынку ў Глуску доўгі час размяшчаўся Дом піянераў

У пачатку 1980-х на экраны савецкіх кінатэатраў выйшаў  мультфільм, які называўся “Івашка з Палаца піянераў”. Сюжэт у ім, безумоўна, казачны: пра Бабу Ягу і хлопчыка Ваню — піянера, які займаецца ў розных гуртках Палаца піянераў. Менавіта з дапамогай тэхнічных прыстасаванняў, якія ён змог зрабіць дзякуючы сваім настаўнікам з Палаца піянераў, Ваня і вырваўся з палону казачнай бабулі.

Як кажуць, гэта была казка, а зараз праўда і рэчаіснасць. У Савецкім Саюзе вельмі паспяхова працавалі Палацы і Дамы піянераў і школьнікаў. Самая першая такая ўстанова з’явілася ў Маскве ў 1923 годзе, а к канцу 1980-х у вялікіх і малых гарадах СССР іх было амаль 4000. У Глуску Дом піянераў і школьнікаў быў адкрыты ў 1962 годзе.

Падрабязную гісторыю гэтай установы, безумоўна, напіша толькі той, хто працаваў або працуе там, а мы ж, карыстаючыся падшыўкай газеты, успомнім, якія навіны пра дзейнасць глускага Дома піянераў друкаваліся на яе старонках.

Трэба адзначыць, што ў тагачаснай раённай газеце “Сцяг Радзімы” пра дзейнасць гурткоў Дома піянераў пісалі вельмі мала. У падшыўцы за 1982 год знайшлася толькі адна нататка за подпісам дырэктара раённага Дома піянераў і школьнікаў

І. Кірына “Юныя тэхнікі — юбілею піянерыі”, прысвечаная раённай выстаўцы тэхнічнай творчасці. “Сюды свае незвычайныя экспанаты, мадэлі і распрацоўкі прывезлі гурткоўцы “Юнага тэхніка” з Бярозаўскай школы, судамадэльнага і авіямадэльнага гурткоў раённага Дома піянераў, фізіка-матэматычнага з СШ № 2, гуртка “Умелыя рукі” Макавіцкай школы”, — адзначалася ў нататцы.        

У газеце за 1990 год Дом піянераў згадваецца часцей. Напрыклад, у пачатку красавіка выйшаў вялікі рэпартаж са шматлікімі фотаздымкамі пра гурток па велатурызме “Усё пачалося з энтузіязму”. У нататцы адзначалася: “Турыстычны гурток Дома піянераў і школьнікаў пад кіраўніцтвам

1990 год. Спаборніцтвы па мотакросе

У. А. Тупіцы пачаў працаваць з кастрычніка 1987 года… На першых парах адчуваў вялікія цяжкасці ў сувязі з недахопам неабходнага турыстычнага забеспячэння. Зусім не было веласіпедаў, не хапала палатак, спальных мяшкоў, рукзакоў. У першыя паходы рабяты хадзілі на ўласных веласіпедах… У 1988 годзе, дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва раёна, Дом піянераў і школьнікаў набыў у магазіне “Культтавары” партыю дарожных веласіпедаў для турыстычнага гуртка. Была набыта і іншая турыстычная амуніцыя… У канцы 1988 года гурткоўцы атрымалі запрашэнне на ўдзел у V Усесаюзным злёце юных велатурыстаў…” Трэба сказаць, што глускія школьнікі ўсё ж паўдзельнічалі ва Усесаюзным злёце, які праходзіў у горадзе Лазавая Харкаўскай вобласці. Сапернікамі глушчан былі 70 каманд з 50 гарадоў СССР. Як адзначалася ў нататцы, вярнулася наша каманда з неблагім вынікам: “Заняла другое месца ў конкурсе бівуакаў, чацвёртае — у конкурсе турыстычнай песні і першае — у конкурсе шашак”. Летам таго ж года нашым велатурыстам давялося паўдзельнічаць у спаборніцтвах Прыбалтыкі і Беларусі ў горадзе Ледман, што ў Латвіі. Там глускія велатурысты занялі першае месца ў кантрольна-камбінаваным маршруце і тапаграфічнай здымцы і другое — у фігурным ваджэнні. Акрамя таго, нашы гурткоўцы прымалі ў Глуску абласны злёт юных велатурыстаў. Ну і, канешне ж, удзельнічалі ў велапаходах рознай складанасці і працягласці.

Але не толькі гурток велатурызму прыцягваў у свае рады новых рабят. Час ад часу на старонках раёнкі друкаваліся фотаздымкі школьнікаў — удзельнікаў фотагуртка Дома піянераў Аркадзя Курачкіна, Андрэя Васільева і Анатоля Кончыца. У нататцы “Мастацтва спыненых імгненняў”, надрукаванай у раённай газеце “Сцяг Радзімы” ў тым жа 1990 годзе, напісана: “…Размова ідзе аб фотагуртку Дома піянераў, якому сёлета дзесяць год… У сярэднім цераз гурток праходзіць штогод 7—9 чалавек. Найбольш заўзятыя і захопленыя (такія, скажам, як цяперашні гуртковец Андрэй Васільеў) затрымліваюцца на некалькі год… Самае цікавае чакае юных аматараў па вясне. Паходы, экскурсіі, злёты, спаборніцтвы. І ўсё гэта не налёгку, а з фотаапаратам…  Матэрыяльная база для заняткаў тут добрая. Не трэба спачатку паўгода шукаць плёнку, затым столькі ж прыблізна праявіцель. У гуртку ў гэтым плане ўмовы ледзь не цяплічныя: твары, выдумвай, спрабуй. І твораць, аб чым сведчаць поспехі рабят на рэспубліканскіх, абласных конкурсах…”

Зразумела, вышэйапісанымі гурткамі справа ў глускім Доме піянераў у той час не абмяжоўвалася. Напрыклад, свае здольнасці рабяты маглі праявіць у гуртках па картынгу, авіямадэліраванні, у жывапісе, розных відах тэхнічнай творчасці ды іншых.

Трэба адзначыць, што і педагогі, і дзеці, якія займаліся спачатку ў Доме піянераў, а зараз у Цэнтры творчасці Глуска, — абавязкова заўзятыя энтузіясты сваёй справы, бо іншыя ні працаваць, ні вучыцца тут не змаглі б. За шэсць дзясяткаў гадоў існавання кіраўнікі і педагогі разгледзелі і выхавалі шмат таленавітых рабят. У гэтым была і ёсць галоўная задача такой установы.

Падшыўкі гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Ігара Кірына

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024