Темы

Жанчыны Глушчыны. Шэф-повар дзіцячага сацыяльнага пансіяната “Веснава” Таццяна Ляпко

Жанчыны Глушчыны. Шэф-повар дзіцячага сацыяльнага пансіяната “Веснава” Таццяна Ляпко

Ці лёгка накарміць кожны дзень пяць разоў на дзень больш за 170 чалавек? Спытайцеся пра гэта ў шэф-повара дзіцячага сацыяльнага пансіяната “Веснава” Таццяны Ляпко. Яна гэта ведае як ніхто, бо на кухні ў гэтай установе працуе ўжо 17 гадоў. Пачынала кухоннай рабочай, а апошнія шэсць гадоў загадвае работай кухні, працуе па спецыяльнасці: яна скончыла (завочна) Баранавіцкі каледж, вучылася там вытворчасці харчавання, арганізацыі грамадскага харчавання, па спецыяльнасці — тэхнік-тэхнолаг.

Што робіць шэф-повар? “Ды тое, што і іншыя, асабліва калі аднаго з трох повараў няма, — адказвае Таццяна Валер’еўна, — плюс да гэтага атрымліваю прадукты, афармляю патрэбныя дакументы, ну і агульнае кіраванне работай повараў і кухонных рабочых, іх тут шэсць. Повары ў нас вопытныя, Ірына Брычонак і Ангеліна Семеж, работу ведаюць, таму ў гэтым плане мне лягчэй. Калі хто прыходзіць новы — вучым, расказваем, паказваем. Працуем па меню, якое складае дыетсястра. Да прыкладу, сёння на абед былі боршч з фасоляю, смажаніна (бульба з мясам), салата са свежай капусты, кампот з сухафруктаў, а вечарам будуць тоўчаная бульба (пюрэ), хек, какава. Дзецям стравы падабаюцца, ядуць усё, што гатуем, бывае, што салаты не даядаюць, ну і рыбу не асабліва любяць. Але ў асноўным посуд застаецца чыстым, а гэта найлепшая пахвала для повара”.
Але ж сацыяльны пансіянат — не проста ўстанова,тут людзі жывуць, гэта іх дом, таму кухня стараецца,каб і харчаванне было як дома. Булачкі тут пякуць самі, на розныя святы гатуюць традыцыйныя стравы: на Масленіцу — абавязкова будуць бліны, на Пасху — булкі і крашаныя яйкі, на Дзень Перамогі — каша з тушонкай. А яшчэ Таццяна Валер’еўна асвоіла выпечку пернікаў — робіць іх рознай формы і аздабляе, размалёўвае ў адпаведнасці са святам: да Новага года і Калядаў, да 23 лютага, да 8 Сакавіка — каб парадаваць дзяцей і дарослых.
Ну а сама Таццяна Валер’еўна шчыра і ад душы парадавалася, калі яе на калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама ўзнагародзілі Падзякай камітэта.
“Для мяне гэта было нечакана, але, безумоўна, і прыемна, — кажа яна, — бо мы ўсе і сапраўды стараемся працаваць добра, карміць якасна і смачна”. Так, добрыя работнікі заслугоўваюць добрай узнагароды, гэта іх стымулюе працаваць яшчэ лепш, ад чаго справа толькі выйграе.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота А. АТЛАС

Последние новости

Образование

Начальник отдела по образованию Глусского райисполкома Александр Левченко встретился с молодыми специалистами отрасли, прибывшими в наш район

21 августа 2026
Читать новость
Власть

Президенты Беларуси и Мьянмы накануне официальных переговоров встретились в неформальной обстановке 

21 августа 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396 — 2026. Узяліся кучай, або Як у Глускай воласці сяляне пасябравалі

21 августа 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. У трэцюю пятніцу месяца прыгатуем рыбную страву.

21 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОВД. О холодном оружии

20 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прямую линию 21 августа проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

20 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем