Темы

Без агеньчыка працаваць у культуры проста немагчыма

Без агеньчыка працаваць у культуры проста немагчыма
Дырэктар Завалочыцкага СДК Людміла Навіцкая

Прыдумваць новыя сцэнарыі, упрыгожваць сцэну, шыць касцюмы, ствараць выдатны настрой аднавяскоўцам і раскрываць іх таленты, не дазваляць сумаваць, а здзіўляць і весяліць, пры гэтым правільна распараджацца сваім часам, каб яго хапала на асабістае жыццё, на сям’ю, на блізкіх. У такім рытме, пры такіх умовах працуюць работнікі Завалочыцкага сельскага Дома культуры. Працуюць натхнёна, з вялікім душэўным запалам, агеньчыкам, бо па-іншаму ў іх справе проста немагчыма. І гэта толькі на першы погляд здаецца, што жыццё клубных работнікаў — безупынныя святы. Насамрэч — гэта штодзённая руплівая праца, праца з людзьмі і для людзей.

Дырэктар Завалочыцкага СДК Людміла Навіцкая ў наступным годзе адзначыць свой прафесійны юбілей: дзесяць год, як загадвае культурнай установай. Разам з ёй дружна, плячо ў плячо, працуюць мастацкі кіраўнік Таццяна Міроненка, хормайстар Вольга Фешчанка, тэхнічны работнік Святлана Студнёва. “Таццяна і Вольга ў нас нядаўна, прыкладна год, — расказала пра свой калектыў Людміла Рыгораўна, — у спецыфіку сваёй работы яны ўніклі адразу, стараюцца. Мы добра разумеем адзін аднаго, падтрымліваем. Надзейны памочнік у нашай агульнай справе — і тэхработнік Святлана Васілеўна, яна адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, а калі патрэбна, то разам з намі выходзіць на сцэну, удзельнічае ў мерапрыемствах”. 

Сёння пры сельскім Доме культуры створаны і працуюць 13 клубных фарміраванняў. Для дзяцей і дарослых дзейнічаюць гурткі сольных спеваў, драматычны, гурток мастацкага слова, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ёсць сямейны клуб, рознаўзроставае аб’яднанне “Мая мілая сяброўка”, клуб “Залатыя гады” для пажылых людзей, існуе народны калектыў “Вяночак”, удзельніцы якога сваімі спевамі радуюць аднавяскоўцаў на святочных мерапрыемствах, а калі трэба — узнімаюць працоўны настрой камбайнераў прама ў полі. У Доме культуры праводзяцца канцэрты, выстаўкі, дыскатэкі, гульні, вечары адпачынку, тэматычныя сустрэчы, вячоркі, святочныя “агеньчыкі”. Безумоўна, летам, калі прыязджае шмат дзяцей, дачнікаў, гасцей, у культустанове становіцца больш мнагалюдна, адзначае мая суразмоўца, аднак і з заканчэннем летняга сезона вясковае культурнае жыццё не спыняецца, не сціхае. Напрыклад, для ўдзельнікаў клуба “Залатыя гады” зусім нядаўна, у Дзень пажылога чалавека, па добрай традыцыі арганізавалі мерапрыемства. Самае прыемнае пасля падобных сустрэч, гаворыць Людміла Навіцкая, — гэта шчырая ўдзячнасць бабуль і дзядуль, яны заўсёды чакаюць гэтых імпрэз, каб пагаварыць, пачуць апошнія навіны, паспяваць, патанчыць, паўдзельнічаць у конкурсах.

Завалочыцкаму сельскаму Дому культуры ёсць чым ганарыцца, ёсць тут пэўныя поспехі, перамогі. З апошніх — другое месца ў раённым конкурсе на лепшае мерапрыемства для дарослых “Калейдаскоп свят” сярод сельскіх клубных устаноў, другое месца заняла летам іх гульнявая праграма для дзяцей у раённым конкурсе “Сонечны круг”. У планах творчага калектыву Завалочыцкага СДК — абнаўляць рэпертуар, развівацца, радаваць гледачоў новымі творчымі знаходкамі, карацей кажучы, працягваць працаваць шчыра, з душой, на поўную сілу, каб дарыць аднавяскоўцам добры настрой, напаўняць іх будні светлымі пачуццямі і яркімі фарбамі.

Ганна АЎТУХОВА

Последние новости

Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024