Темы

Дзеці чыталі вершы класікаў

Дзеці чыталі вершы класікаў
Прызёры раённага этапа конкурсу “Жывая класіка” ў малодшай узроставай групе

Спявала, радавалася і цешылася душа былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, мая душа, слухаючы, як школьнікі чыталі вершы па-беларуску, вершы класікаў беларускай літаратуры, маладых аўтараў, слухаючы тое, што ведаю, што вучыла і чаму вучыла некалі сама, і тое, чаго чуць і ведаць не давялося. У Глуску прайшоў раённы этап конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у ім удзельнічаў сорак адзін навучэнец з першага па дзясяты клас СШ № 1, СШ № 2, гімназіі, Завалочыцкай, Заеліцкай, Каткаўскай, Усцярхоўскай, санаторнай школ, а таксама выхаванцы Цэнтра творчасці.

Сяголета конкурс прысвечаны Году гістарычнай памяці, і праводзіўся ён, каб павысіць цікавасць дзяцей да чытання, пашырыць іх чытацкі кругагляд, задзейнічаць высокую выхаваўчую сілу лепшых узораў нацыянальнай літаратуры з яе высокімі маральнымі каштоўнасцямі, падкрэсліла метадыст навучальна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Наталля Някрасава.

Да конкурсу добра падрыхтавалася гімназія як прымаючы бок: сцэна, на якую выходзілі чытальнікі, была аформлена ў народна-побытавым стылі, а ў той час, калі журы падводзіла вынікі выступлення чарговай узроставай катэгорыі, на экране дэманстраваліся беларускія мультфільмы. Да конкурсу добра падрыхтаваліся самі чытальнікі, іх школы, іх настаўнікі. Настаўнікам асобны дзякуй: за падбор твораў, за стварэнне вобразаў (касцюмы, музычнае суправаджэнне, відэарад), а найперш — за падрыхтоўку вучняў: дзеці чыталі прачула, выразна, імкнуліся данесці сэнс і настрой вершаў, усе яны вельмі стараліся. У лістах з прозвішчамі ўдзельнікаў насупраць кожнага я так і напісала: “Выразна, вельмі стараўся…” А творы, між іншым, былі няпростыя, эмацыйна напружаныя — “Балада аб чатырох заложніках”, “Цяжкое партызанскае качэўе”, “Вайна”, “Зварот музыканта”, “Балада аб спаленай вёсцы і жывым пеўні”… І дзеці праўда вельмі стараліся, хваляваліся, але чыталі з разуменнем, даносілі аўтарскі пасыл інтанацыяй, сілай голасу, тэмпам і рытмам чытання.

Падводзячы вынікі, загадчыца навучальна-метадычнага кабінета Таццяна Грыгор’ева таксама адзначыла добрую падрыхтоўку юных чытальнікаў, падзякавала ім за ўдзел у конкурсе, а прызёрам уручыла дыпломы адпаведных ступеняў. Узнагароды ўдзельнікі атрымлівалі, як і выступалі, у чатырох узроставых групах.

У малодшай групе (1—4-я класы), яна была найбольш масавай — 16 чалавек, дыпломам 1-й ступені ўзнагароджана Злата Аўчыннікава, гімназія, настаўнік Алена Канстанцінаўна Кулінок. Дыпломы 2-й ступені атрымалі Аляксей Касько, гімназія, Валерыя Зязюлькіна, СШ № 2, Сафія Данілава, Усцярхоўскі НПК. Дыпломы 3-й ступені заслужылі Андрэй Хлістуноў, Завалочыцкі НПК, і Кірыл Дарошка, СШ № 2.

Першае месца ў сваёй узроставай групе заняла Ангеліна Масюк з сярэдняй школы № 2

Сярод навучэнцаў 5—6-х класаў першае месца і дыплом 1-й ступені прысуджаны Ангеліне Масюк, СШ № 2, настаўнік Вікторыя Віктараўна Падалінская. На другім месцы Сафія Сідаровіч з Заеліцкага НПК, на трэцім — Ягор Лось з гімназіі.

У наступнай узроставай катэгорыі, 7—8-я класы, дыпломам 1-й ступені ўзнагароджана Вікторыя Падгорная, Завалочыцкі НПК, настаўнік Наталля Віктараўна Лінкевіч. Дыпломы 2-й ступені заваявалі Ксенія Пракоф’ева, СШ № 2, і Ганна Будаева, Заеліцкі НПК. Трэцяе месца занялі Сцяпан Касцюкевіч, гімназія, і Лізавета Лёзава, Усцярхоўскі НПК.

Даволі масава, 11 удзельнікаў, была прадстаўлена і самая старшая ўзроставая катэгорыя чытальнікаў, пры гэтым якасць выканання тут адзначана таксама высокая. Пераможцай сярод навучэнцаў 9—10-х класаў прызнана Уладзіслава Смушкова, Заеліцкі НПК, настаўнік Ірына Віктараўна Пукач. Дыпломамі 2-й ступені ўзнагароджаны Дар’я Ларына, Заеліцкі НПК, і Надзея Стругавец, Завалочыцкі НПК. Дыпломы 3-й ступені атрымалі Руслана Дуброўская, СШ № 2, Дар’я Мышкавец, гімназія, Карына Ляпеева, санаторная школа-інтэрнат.

Уладзіслава Смушкова з Заеліцкай школы — пераможца раённага этапа конкурсу і ўладальніца дыплома 3-й ступені на абласным этапе

Неўзабаве пасля раённага этапа конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” адбыўся абласны этап. Сярод мэт конкурсу былі таксама пошук і падтрымка таленавітай моладзі. На маю думку, такая тале-навітая моладзь была знойдзена. У ліку больш як дзевяноста ўдзельнікаў з усіх раёнаў вобласці Глушчыну там прадстаўлялі нашы юныя таленты Злата Аўчыннікава, Ангеліна Масюк, Вікторыя Падгорная, Уладзіслава Смушкова. Уладзіслава Смушкова, дзевяцікласніца Заеліцкай школы, з баладай Лёлі Багдановіч “Галубка” на абласным этапе конкурсу ў сваёй узроставай групе заняла  трэцяе месца. Рады за яе, ганарымся ёю і яшчэ раз дзякуем настаўніцы Ірыне Віктараўне Пукач.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара і дадзена раённым аддзелам па адукацыі

Последние новости

Калейдоскоп

Почему плохо растет лук в мае: главная ошибка после холодов

12 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

О проведении акции «Энергобезопасность в каждый дом»

12 мая 2026
Читать новость
Власть

Кадровый вопрос и выводы после проверки ВС. Лукашенко принял с докладом министра обороны

12 мая 2026
Читать новость
Общество

Краніраванне: каб амаладзіць дрэвы і абараніць ад шкоднікаў і хвароб

12 мая 2026
Читать новость
Общество

Футбольная команда Глусского детского социального пансионата «Весново» приняла участие во Всероссийской спартакиаде специальной олимпиады

12 мая 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Ветреный май. Прогноз погоды на 13—17 мая

12 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем