Темы

Майстар-клас ад душэўнага мастака

Майстар-клас ад душэўнага мастака

Педагогі нашага дзіцячага садка № 3 імкнуцца арганізаваць для сваіх выхаванцаў разнастайную дзейнасць, каб іх развіццё было ўсебаковым. Не стала выключэннем і творчая сустрэча з Уладзімірам Кісялевічам — мастаком, майстрам разьбы па дрэве і проста цікавым чалавекам.

Выхавальнік Валянціна Шпілеўская расказала малым пра мастакоў Глушчыны, паказала іх карціны, а пасля з выхаванцамі пагутарыў Уладзімір Кісялевіч. Ён хутка знайшоў мову з маладым пакаленнем: расказаў пра сваё жыццё, вучобу, паказаў свае карціны, а потым прапанаваў дзецям ператварыцца ў самых сапраўдных мастакоў і заняць свае месцы каля самых сапраўдных мальбертаў. Гэта быў незвычайны, нават магічны момант: адбывалася чараўніцтва нараджэння кветкі васілька — сімвала нашага краю. Мастак падрабязна растлумачыў дзецям, як маляваць, а затым некалькімі рухамі алоўка стварыў кветку на белым аркушы паперы.

Канешне, дзецям вельмі захацелася стаць уладарамі пэндзлікаў і фарбаў, і яны з вялікім жаданнем пачалі маляваць. Усё праходзіла жыва, займальна і пад пільным вокам майстра, ніхто з выхаванцаў не застаўся па-за яго ўвагай. Час сустрэчы скончыўся так хутка, што і расставацца зусім не хацелася. Напрыканцы дзеці зачыталі вершы, падзякавалі мастаку і на памяць уручылі яму сурвэтку з васільком. Педагогам было прыемна і радасна ад таго, што іх выхаванцы вельмі ўспрымальныя да творчасці, да прыгажосці.

Юлія ЧУБАН, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Последние новости

Будь в курсе

Размер больничного для вчерашних выпускников

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Побывали на «Лодочной станции» и посмотрели готовность зоны отдыха к купальному сезону

10 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Со знаком качества. Пломбир в вафельном стаканчике «1962»

10 июня 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Шкловском районе погибла супружеская пара. Их маленького внука удалось спасти

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Центральная библиотека Глуска по итогам областного конкурса краеведческих буклуков «Книга как искусство» награждена дипломом первой степени

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Филлоксера виноградная — опасный вредитель

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем