Темы

Сёння Дзень бібліятэк. Каб зацікавіць чытача

Сёння Дзень бібліятэк. Каб зацікавіць чытача

У Глускім раёне 11 публічных бібліятэк, адна ў райцэнтры і 10 на сяле, і за год яны абслугоўваюць восем тысяч карыстальнікаў. Кніжны фонд гэтых бібліятэк складае 200 700 экзэмпляраў, але,  вядома, сучасная бібліятэка — гэта не проста месца, дзе можна ўзяць пачытаць кнігі, а ўстанова, якая прадастаўляе насельніцтву і некаторыя іншыя паслугі. Так, карыстаюцца попытам паслугі ксеракапіравання, сканіравання, камп’ютарнага  набору тэкстаў і іх рэдагавання, работа ў інтэрнэце і з электроннымі рэсурсамі, расказала нам дырэктар раённай бібліятэчнай сеткі Іна Малашук. Акрамя гэтага, пры бібліятэках раёна дзейнічаюць 11 клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб’яднанняў.

Заняткі ў адным з іх ужо некалькі гадоў праводзіць Таццяна Шынкарова, бібліятэкар дзіцячага абанемента цэнтральнай бібліятэкі, тут яна працуе з 2009 года. “Таццяна — ініцыятыўны работнік і спагадлівы чалавек. Яна з лёгкасцю знаходзіць агульную мову з дзецьмі і іх бацькамі, імкнецца зацікавіць малых чытаннем, дзеля гэтага шукае новыя формы работы: тэатралізаваныя святы, літаратурныя гульні, экскурсіі ў Кніжную дзяржаву”, — кажа пра сваю калегу Іна Малашук. Каб дзецям яшчэ больш падабалася ў бібліятэцы, каб яны цягнуліся сюды і творча праводзілі свой вольны час, Таццяна арганізавала гурток рукадзелля  “Дамавёнак”, дзе вучыць дзяўчынак і хлопчыкаў ствараць з розных матэрыялаў сапраўдныя шэдэўры, якія потым выстаўляюцца ў бібліятэцы і мясцовым краязнаўчым музеі.

Сёння, у Дзень бібліятэк, мы віншуем Таццяну Шынкарову і ўсіх бібліятэкараў Глушчыны са святам, жадаем ім здароўя, творчых набыткаў, пра-фесійных поспехаў і новых зацікаўленых чытачоў.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

На фота: бібліятэкар Глускай цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Шынкарова стараецца, каб юныя чытачы не толькі прыходзілі па кніжкі, але і цікава і карысна праводзілі ў бібліятэцы свой вольны час

Последние новости

Будь в курсе

Правительство определило, как будем отдыхать и работать в 2027 году

17 октября 2026
Читать новость
Общество

Сажали рябины, рисовали натюрморт, общались и слушали песни: как в Глуске прошел праздник в День матери

17 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Могилёвщина лидирует по раскрываемости киберхищений: противодействие IT-преступности обсудили на брифинге УВД

16 октября 2026
Читать новость
Происшествия

«Тихий убийца»: трагедия в Могилёвском районе

16 октября 2026
Читать новость
Общество

 В отделении социальной реабилитации, абилитации инвалидов и поддержки активного долголетия в условиях дневного пребывания Глусского РЦСОН прошел праздник в День матери

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС, энергогазинспекция и сельисполкомы проводят профилактические рейды

16 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем