З нагоды свята работнікаў культуры
Гэта быў той рэдкі, бадай, адзіны на год, выпадак, калі свята яны наладзілі не для кагосьці, а для сябе саміх. Урачыстасць з нагоды Дня работнікаў культуры прайшла ў Глуску 7 кастрычніка. У глядзельнай зале “Арыёна” — работнікі культуры, на сцэне — таксама, бо насамрэч ні адно свята, ні адна ўрачыстасць у раёне, мабыць, не абыходзяцца без іх удзелу, без іх працы. Штодня Цэнтры культуры і вольнага часу, сельскія Дамы культуры, бібліятэкі, краязнаўчы музей, Дом рамёстваў, школа мастацтваў адчыняюць нам дзверы ў свет прыгожага. Культурна-асветніцкая работа, якую яны выконваюць, патрэбна людзям і запатрабавана імі, пераацаніць яе немагчыма, адзначыў, звяртаючыся да работнікаў культуры, старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга. Словы ўдзячнасці прадстаўнікам гэтай творчай прафесіі за іх працу і талент выказаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Ласоцкі, асобна ён падзякаваў ветэранам, якія падрыхтавалі сабе дастойную таленавітую змену. Усім, хто працуе на сцэне, у залах кінатэатра і музея, у бібліятэках, словы падзякі адрасавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік. З прафесійным святам работнікаў культуры павіншаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак. Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, ганаровыя госці жадалі ім творчага натхнення, удзячных гледачоў, уважлівых вучняў, маральнага і матэрыяльнага задавальнення ад працы, ладу і парадку ў сем’ях, моцнага здароўя і мірнага неба.
Зразумела, не абышлося без узнагарод: за добрасумленную працу, за важкі асабісты ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры, у рэалізацыю творчых праектаў, за прафесійнае майстэрства, выхаванне падрастаючага пакалення і нават за інтэграцыю нацыянальных каш-тоўнасцей у сучаснае сацыякультурнае асяроддзе. Фармуліроўкі грамат і падзяк розныя, але ўсе яны, гэтыя ўзнагароды, заслужаныя, і ўсе яны, іх атрымальнікі, былі падтрыманы гарачымі апладысментамі калег. Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Галіна Гарохава, загадчыца Заеліцкага Цэнтра культуры і вольнага часу, Наталля Акуліч, дырэктар раённага музея, Юлія Шаўчэнка, метадыст цэнтральнай раённай бібліятэкі, Марына Рудабелец, выконваючая абавязкі дырэктара дзіцячай школы мастацтваў імя Валерыя Іванова, і настаўнік па класе фартэпіяна гэтай установы Наталля Кузьміна. Падзячныя пісьмы Глускага раённага выканаў-чага камітэта старшыня райвыканкама Уладзімір Кніга ўручыў Людміле Усені, загадчыцы аддзела цэнтралізаванай клубнай сістэмы, Сняжане Каржнёвай, настаўніку па класе харэаграфіі школы мастацтваў, Надзеі Баярцы, настаўніку па класе музычна-тэарэтычных дысцыплін школы мастацтваў. Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работ-нікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымала старшыня Глускай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры Юлія Мядзведка.
Падзякі Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы ўдастоены калектыў раённага Дома рамёстваў, загадчыца Соф’я Меснік. Калектыў Глускай дзіцячай школы мастацтваў імя Валерыя Іванова ад Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў удастоены Падзячнага пісьма — за супрацоўніцтва ў падтрымцы адораных навучэнцаў. Шэраг работ-нікаў атрымалі Падзячныя пісьмы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама, гэта загадчык гаспадаркі цэнтралізаванай клубнай сістэмы Віктар Кісялевіч, інжынер па абслугоўванні і эксплуатацыі кінавідэа-абсталявання цэнтралізаванай клубнай сістэмы Максім Грамыка, загадчыца касцюмернай Зінаіда Марціновіч і інспектар па кадрах цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юлія Мядзведка, настаўнік па класе флейты Дар’я Багук і канцэртмайстар дзіцячай школы мастацтваў Сяргей Байдакоў, прыбіральшчыца памяшканняў раённага музея Марына Лясун, бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Бараноўская і Таццяна Шынкарова, бібліятэкар Клятнянскай сельскай бібліятэкі Наталля Каржнёва, бібліятэкар Калаціцкай сельскай бібліятэкі Ганна Парахаўнік. Асобна зала апладзіравала юбілярам: 30 гадоў у сферы культуры працуе загадчыца Калаціцкага сельскага Дома культуры Зоя Сіраж, 45 гадоў працоўнага стажу ў сферы культуры мае настаўнік па класе фартэпіяна дзіцячай школы мастацтваў Ірына Янушэўская. За адданасць справе і ў сувязі з прафесійным святам ім былі ўручаны Падзячныя пісьмы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Падарункі і ўдзячныя апладысменты ад былых калег атрымалі таксама і запрошаныя на свята паважаныя ветэраны сферы культуры.
А вось Аксана Мікульская, выкладчык па класе харэаграфіі, і Кацярына Бурнова, выкладчык па класе скрыпкі, — навічкі ў сваёй прафесіі, яны толькі прыйшлі працаваць у Глускую дзіцячую школу мастацтваў імя Валерыя Іванова пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Яны маладыя спецыялісты, а для маладога спецыяліста вельмі важна, якая ўстанова стане яго першым месцам работы, у які калектыў ён прыйдзе працаваць, адзначыла, звяртаючыся да іх, Ірына Уладзіміраўна Янушэўская. Самой Ірыне Уладзіміраўне ў свой час пашанцавала трапіць у музычную школу Глуска з яе цудоўным творчым калектывам, дзе ёй дапамаглі стаць прафесіяналам. Лепшыя традыцыі гэтага калектыву захаваліся і дагэтуль. Таму для маладых калег галоўнае — працаваць з творчым энтузіязмам, быць шчырымі з вучнямі, прадаўжаць вучыцца самім. З пажаданнямі быць вернымі прафесіі, расці і развівацца Ірына Уладзіміраўна ўручыла маладым калегам памятныя падарункі.
Урачыстая частка мерапрыемства прадоўжылася ўзнагародамі па прафсаюзнай лініі. Граматай прэзідыума Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў адзначана галоўны захавальнік фон-даў раённага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Байко. Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджаны настаўнік па класе музычна-тэарэтычных і вакальна-харавых дысцыплін школы мастацтваў Аксана Мельнік і загадчык аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва цэнтралізаванай клубнай сістэмы Андрэй Леўчанка. Падзякі Глускай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму былі ўручаны казначэю пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сеткі публічных бібліятэк Тамары Аўчыннікавай і сакратару вучэбнай часткі дзіцячай школы мастацтваў Наталлі Барысік.
Апладысментамі і кветкамі па-віншавалі калегі загадчыцу Клятнянскага сельскага Дома культуры Алену Грамыку, якая напярэдадні свята адзначыла прыгожы асабісты юбілей. А ім, усім работнікам культуры Глускага раёна, цудоўны падарунак зрабілі калегі і суседзі са Старадарожчыны: прывезлі добры канцэрт: вакальныя сольныя нумары, выкананне дуэтам, трыа, ансамблем, прыгожыя музычныя кампазіцыі на саксафоне і скрыпцы — усё годна, прафесійна, да месца, з душой і жаданнем парадаваць. І парадавалі.
Замест пасляслоўя. Як стала вядома рэдакцыі, культработнікі Глускага і Старадарожскага раёнаў напярэдадні свайго прафесійнага свята наладзілі, так бы мовіць, бартэр: спачатку глушчане з’ездзілі і выступілі ў Старых Дарогах перад калегамі, а потым наадварот. Добрая задумка — зрабіць музычныя падарункі адзін аднаму і даць адпачыць хоць бы на сваё свята, ну і абмен вопытам — таксама карысная справа. Дарэчы, глушчан у суседнім раёне прымалі таксама вельмі добра, цёпла, шчыра — спадабаліся глускія артысты тамтэйшай публіцы. А ніхто ў гэтым і не сумняваўся.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота аўтара