Темы

Футбол: сустрэчы, галы, перамогі

Футбол: сустрэчы, галы, перамогі

Амаль 180 галоў за 23 сустрэчы было забіта на раённым турніры па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 18 жніўня на дзвюх пляцоўках стадыёна. На вялікім футбольным полі  сустракаліся каманды гімназіі, першай і другой школ Глуска, тут было праведзена шэсць гульняў у два кругі, забіта 18 галоў. На закрытай пляцоўцы за лідарства ў міні-футболе змагаліся шэсць школьных каманд, за 17 сустрэч у вароты сваіх сапернікаў яны ў агульнай колькасці забілі 161 мяч. Нягледзячы на юны ўзрост удзельнікаў, барацьба вялася сур’ёзная, напружаная, дастаткова сказаць, што лёс перамогі ў міні-футболе ў фінальнай гульні вызначыў усяго адзін гол: сустрэча каманд СШ № 2 і Заеліцы за 1-е і 2-е месцы завяршылася з лікам 4:3 на карысць глушчан.

Цырымонія закрыцця турніру і ўзнагароджання яго ўдзельнікаў праходзіла 18 жніўня на закрытай пляцоўцы стадыёна. Гэтыя спаборніцтвы, што сталі ўжо традыцыйнымі ў нашым раёне, дапамагаюць не толькі вызначыць мацнейшых у такой прыгожай гульні, як футбол, але і праявіць гульцам сапраўдны байцоўскі дух, імкненне да перамогі, узаемаразуменне, уменне дзейнічаць у камандзе. Няма сумнення, што гэтыя якасці спатрэбяцца ім у далейшым — як у спорце, так і ў жыцці, сказаў, звяртаючыся да юных футбалістаў і іх трэнераў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік і правёў цырымонію ўзнагароджання.

Дыпломамі за ўдзел у турніры па міні-футболе і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны каманды Усцярхоўскага і Завалочыцкага вучэбна-педагагічных комплексаў. Дыплом, памятныя медалі і каштоўныя падарункі былі ўручаны камандзе школы № 1. Дыплом 3-й ступені, медалі за 3-е месца і каштоўныя падарункі атрымалі юныя футбалісты гімназіі Глуска. Другое месца ў турніры па міні-футболе заняла каманда Заеліцкага вучэбна-педагагічнага комплексу, яе ўдзельнікі атрымалі медалі і дыплом адпаведнай ступені і каштоўныя падарункі. Свае заслужаныя ўзнагароды, безумоўна, атрымалі і пераможцы — футбалісты СШ № 2. Каманда гэтай жа школы атрымала кубак, дыплом 1-й ступені і медалі за 1-е месца ў спаборніцтвах па футболе. Адпаведныя ўзнагароды за другое месца былі ўручаны футбалістам гімназіі Глуска. Трэцяе месца ў футболе заняла каманда СШ № 1.

Лепшымі гульцамі турніру па міні-футболе прызнаны Кірыл Ніціеўскі (СШ № 2), на яго рахунку 23 забітыя мячы, Міхаіл Мяліцкі (Завалочыцы, 21 гол), Данііл Грыгор’еў (гімназія) і Міхаіл Бежалеў (Заеліца). На вялікім футбольным полі вызначыліся Дзмітрый Пастушонак з каманды другой школы, ён забіў 5 галоў, Усевалад Назаранка, школа № 2, і Вадзім Сташкевіч, гімназія. Лепшым гульцам турніру таксама былі ўручаны каштоўныя падарункі. Дарэчы, салодкія пачастункі, якія атрымала кожная з дзевяці каманд-удзельніц, прадастаўлены федэрацыяй футболу Магілёўскай вобласці, якую ўзначальвае ганаровы грамадзянін Глуска выпускнік школы № 1 Анатоль Глаз.

Так завяршыўся яшчэ адзін дзіцячы футбольны турнір, яго ўдзельнікам ён прынёс і радасць перамог, і горыч ад няўдалых гульняў, ён загартаваў іх маральна і фізічна, навучыў дзейнічаць разам, быць камандай. І менавіта гэты вынік, на маю думку, галоўны.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024
Актуально

Председатель ФПБ – о делегатах ВНС, Годе качества и повышении статуса профсоюзов

30 апреля 2024
Общество

В Глуске прошло координационное совещание по борьбе с преступностью и  коррупцией

29 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024