Темы

Ручны мяч: з вобласці на рэспубліку

З 6 па 8 кастрычніка ў горадзе Магілёве праходзілі абласныя Алімпійскія дні моладзі па гандболе сярод юнакоў 1998 — 1999 гадоў нараджэння. У ліку чатырох каманд, якія змагаліся за перамогу, былі і выхаванцы Ігара Бараноўскага, трэнера дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Глуска. Неаднаразовыя прызёры і пераможцы спартыўных спаборніцтваў, нашы юныя гандбалісты і на гэты раз даказалі, што яны лепшыя, абыграўшы сваіх сапернікаў, у тым ліку і гаспадароў пляцоўкі — магіляўчан. У выніку — каманда зноў заняла заслужанае 1-е месца, а шэсць яе ўдзельнікаў атрымалі права выступаць у складзе зборнай каманды вобласці на рэспубліканскім узроўні. Гэта глушчане, а цяпер навучэнцы Мінскага сувораўскага вучылішча Дзмітрый Патачыц і Кірыл Мукасей, вучні гімназіі Нікіта Бяляцкі, Уладзімір Радкевіч, Раман Акуліч і Уладзіслаў Нязнанскі. Для дадатковых трэніровак у іх засталося не так шмат часу, бо Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь пройдуць у Мінску з 28 кастрычніка па 2 лістапада.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Будь в курсе

Выездной прием граждан в Славковичском сельском исполнительном комитете 16 июня проведет Алексей Журавлёв

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги учебно-полевых сборов в Глуске

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко даст интервью телеканалу «Аль-Арабия»

12 июня 2026
Читать новость
Образование

Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Сельский сход прошел в деревне Старине

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё! Сёння згадаем, дзеля чаго варта наведаць Слаўгарад

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем