Темы

Беларусь апярэдзіла Расію і ЗША ў рэйтынгу спрыяльных для мацярынства краін

Беларусь заняла 25-е месца ў рэйтынгу найбольш спрыяльных для мацярынства краін, складзеным міжнароднай гуманітарнай арганізацыяй SavetheChildren («Выратуйце дзяцей»). Гэты паказчык з’яўляецца лепшым сярод краін СНД, паведамляе БЕЛТА.

У рэйтынгу SavetheChildren прааналізаваны даныя СААЗ па ўмовах для мацярынства ў 179 краінах свету. Пры складанні рэйтынгу эксперты ўлічвалі такія параметры, як смяротнасць парадзіх, ранняя смяротнасць у дзяцей, узровень і даступнасць адукацыі, даходы жанчын, прапорцыя жанчын і мужчын, якія ўдзельнічаюць у дзяржкіраванні.

Заняўшы 25-е месца ў рэйтынгу 2015 года, Беларусь палепшыла свой паказчык у параўнанні з папярэднімі гадамі. Так, у 2014 і 2013 гадах Беларусь размяшчалася на 26-м радку рэйтынгу.

У бягучым годзе паказчык Беларусі лепшы, чым у астатніх краінах СНД. Расія знаходзіцца на 56-м месцы, Казахстан — на 58-м, Украіна — на 69-м, Азербайджан — на 90-м.

Першыя тры месцы рэйтынгу занялі Нарвегія, Фінляндыя і Ісландыя. На адзін радок Беларусь апярэдзіла Вялікабрытанія — 24-е месца. ЗША занялі 33-е месца.

Найгоршай краінай для мацярынства прызнана Самалі.

Последние новости

Власть

Лукашенко провел телефонный разговор с Президентом Ирана

30 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОЧС. Почему установка АПИ — это необходимость

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко призывает прекратить отток населения из регионов и «бешеную стройку жилья» в Минске

30 апреля 2026
Читать новость
Культура

Сегодня в Глуске — премьера художественного фильма «Одно на двоих» Национальной киностудии «Беларусьфильм»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як да глушчан прыязджаў “голас Перамогі”

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал инициативу «Один район — один проект» стратегической задачей в региональном развитии

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем