Темы

Беларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ нумар 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў.

Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.

У першую чаргу, гэта добранадзейныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян. Новыя правілы ахопліваюць таксама такую катэгорыю, як неграмадзяне Латвіі і асобы без грамадзянства Эстоніі.

Дакумент накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, і не будзе распаўсюджвацца на іншаземцаў, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты брацца пад увагу не будуць.

Для ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець пры сабе дзеючы пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу, грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням), медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра, што дзейнічае ў Беларусі.

Для грамадзян В’етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з’яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.

Парадак бязвізавага перамяшчэння, што ўстанаўліваецца, не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з’яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Указ уступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

Культура

Глусский район стал площадкой для обмена опытом творческих людей из разных стран

28 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС помогли выйти из леса заблудившемуся грибнику в Краснопольском районе

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Лукашенко 

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Пьяные за рулем и на переходе: итоги выходных от ГАИ

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Республиканский марафон «Сохраним сердце здоровым» стартует 29 сентября

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назначил Павла Муравейко замглавы Администрации Президента

28 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем