Темы

Дастойны настаўнік дастойных вучняў

Дастойны настаўнік дастойных вучняў

Больш за тыдзень, з 6 па 14 красавіка, у Мінску ў Палацы спорту праходзілі XXIX чэмпіянат Еўропы, XX першынство, VI чэмпіянат сярод ветэранаў і IV першынство сярод дзяцей і моладзі па таэквандо. Удзел у гэтых прадстаўнічых спаборніцтвах прынялі спартсмены больш як з 20 дзяржаў, зразумела, як прымаючы бок, шырока была прадстаўлена наша краіна. Мелі гонар выступіць там і глушчане: на гэты раз трэнер Валянцін Сокал не толькі падрыхтаваў да спаборніцтваў сваіх выхаванцаў, а і сам выступіў у сваёй узроставай катэгорыі. Усе выступленні былі выніковымі, і спартсмены вярнуліся з узнагародамі. Бронзавыя медалі ў асабістых баях заваявалі Юля Рыбакова і Астап Варава, Павел Кульба такой узнагароды ўдастоены двойчы — у асабістых і камандных баях. Радуецца трэнер і поспехам яшчэ аднаго свайго выхаванца — Міхаіла Кульбы, зараз ён выступаў за горад Мінск і заняў трэцяе месца ў асабістых і другое — у камандных баях.
Сам Валянцін Сокал у чарговы раз праявіў лепшыя спартыўныя якасці, байцовы дух, уменне сканцэнтравацца на галоўным і стаў пераможцам. У сваёй узроставай групе ён абышоў сапернікаў у асабістых тулях, заваяваў залаты медаль, а з ім і званне чэмпіёна Еўропы. Што тут скажаш — дастойны настаўнік дастойных вучняў.

Т. ЛУГАВАЯ
Фота І. ГРАМЫКІ
На здымку: Юля Рыбакова, Валянцін Дзмітрыевіч Сокал, Астап Варава, Павел Кульба

Последние новости

Образование

Изучение учебных предметов на повышенном уровне в 2025/2026 учебном году было организовано в 5 учреждениях общего среднего образования Глусского района

21 сентября 2026
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского

21 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

КГК Могилёвской области 22 сентября проведет горячую линию по подготовке к отопительному сезону

21 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым

20 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников леса! Поздравляет руководство района

20 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем