Темы

Канькі лёду не баяцца

Канькі лёду не баяцца


Як толькі прыціснулі добрыя маразы, у Глускім раёне пачалі заліваць каткі на хакейных каробках у школах, расчысцілі і падрыхтавалі пляцоўку для катка і ў цэнтры Глуска. Да сярэдзіны гэтага тыдня ўсё было гатова, і школьнікі, а за імі і старэйшыя аматары канькоў ужо праверылі лёд на трываласць і гладкасць. З аўторка фізкультурна-спартыўны клуб пачаў пракат канькоў, часовы пункт размешчаны ў фае кінатэатра “Арыён”, узяць спартыўны інвентар можна з 15:30 да 20:30 па будніх днях і з 12:30 да 20:30 па суботах і нядзелях. Работнікі культуры наладзяць музычнае суправаджэнне.

Па словах старшыні спартклуба Віктара Вежнаўца, канькоў павінна хапіць на ўсіх жадаючых пакатацца, ды і памеры розныя — ад 38-га па 42-гі, не надта кусаюцца і пракатныя цэны: 10 тысяч за гадзіну і 30 тысяч, калі бярэш на суткі. Галоўнае тут, зазначае Віктар Іванавіч, не матэрыяльны прыбытак для клуба, а даступнасць і зручнасць для лю-дзей — няхай ідуць катаюцца, хай з карысцю для здароўя праводзяць зімовыя вечары.

Т. ЛУКАШЭВІЧ


Последние новости

Актуально

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2026
Читать новость
Власть

С 81-й годовщиной Победы советского народа над фашистской Германией и ее союзниками. Поздравление от Олега Дьяченко

9 мая 2026
Читать новость
Власть

Наталья Кочанова поздравляет с Днем Победы

9 мая 2026
Читать новость
Власть

С Днем Великой Победы! Поздравление от руководства области

9 мая 2026
Читать новость
Власть

С Днем Победы! Поздравляет руководство района

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Пераможны май. Помніць пра ўсё

8 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем