Темы

У БДУ з 1 студзеня 2016 года ўводзіцца аплата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў

У БДУ ўводзіцца аплата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў. Гэта прадугледжана Палажэннем аб арганізацыі атэстацыі асоб, які не здалі экзамены, залікі, не прайшлі іншыя формы кантролю вынікаў навучальнай дзейнасці, прадугледжаныя вучэбнымі планамі, і ліквідацыі розніцы ў вучэбных планах, якое 12 лістапада падпісана рэктарам ВНУ акадэмікам Сяргеем Абламейкам, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

Палажэнне вызначае парадак спагнання платы за паўторнае праходжанне бягучай і падагульняючай атэстацыі, а таксама ліквідацыі акадэмічнай розніцы. Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2016 года.

У прэс-службе растлумачылі, што пры ўвядзенні платы за ліквідацыю акадэмічнай запазычанасці ВНУ зыходзіць з норм дзеючага заканадаўства Беларусі. «У базавы кошт атрымання адукацыі, што як фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, так і ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў грамадзян, уваходзіць толькі аднаразовая здача залікаў і экзаменаў. У выпадку ўзнікнення акадэмічнай запазычанасці дзеючае заканадаўства трактуе такую пераздачу як адукацыйную паслугу, якая павінна аказвацца пры ўмове пакрыцця яе кошту», — сказалі ў БДУ. Тыпавымі формамі дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялістаў як за кошт рэспубліканскага бюджэту, так і на платнай аснове, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі нумар 99 ад 21 ліпеня 2011 года, гэта норма прадугледжана ў пунктах 4 і 6 адпаведна.

Плата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў ужо даўно ўведзена ў большасці беларускіх ВНУ. БДУ да апошняга часу заставаўся адным з нямногіх, дзе гэта практыка не прымянялася. Цяпер і студэнтам гэтай ВНУ, якія дапусцілі акадэмічную запазычанасць, у тым ліку ў выпадках няяўкі без уважлівых прычын на экзамен або залік, неабходна будзе аплаціць паўторную здачу. Такая норма павінна павысіць вучэбную дысцыпліну і адказнасць студэнтаў. «Новаўвядзенне не закране пераважную большасць студэнтаў, якія паспяваюць у вучобе, адказна і добрасумленна да яе ставяцца. Унясенне платы за паўторную здачу экзаменаў і залікаў стане дадатковым стымулам для тых, хто не ўдзяляе належнай увагі вучобе ў ВНУ», — сказалі ў прэс-службе. Пры распрацоўцы палажэння адміністрацыя ўніверсітэта ўлічыла пазіцыю ўсіх навучальных падраздзяленняў, падкрэслілі ў БДУ.

Последние новости

Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым

20 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников леса! Поздравляет руководство района

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников леса, состоялось сегодня в Глуске

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Затрымка пенсій і паліва ў крэдыт: з якімі праблемамі глушчане звярталіся да дэпутата ў 1996 годзе

19 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Об эффективности установки АПИ

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем