Темы

Дзяліліся ўражаннямі, праблемамі і планамі

Дзяліліся ўражаннямі, праблемамі і планамі

З маладымі спецыялістамі, якія размеркаваліся на працу ў наш раён у 2015 і 2016 гадах, 27 лістапада сустрэўся старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Гэта была ўжо другая такая сустрэча, першая адбылася на пачатку месяца — з маладымі спецыялістамі сельскай гаспадаркі, а на гэтую былі запрошаны тыя, хто працуе ў сферы адукацыі, медыцыны, у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, райпо, лясгасе, “Жылкамгасе”, ПМК-249, ДРБУ-213.

Падобныя мерапрыемствы праводзяцца штогод, для таго каб пазнаёміцца і пагутарыць з кожным маладым спецыялістам, высветліць, якія маюцца ў іх праблемы, пытанні. Акрамя кіраўніка раёна, на сустрэчы з моладдзю прысутнічалі намеснікі старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка і Аляксандр Анцюшэня, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, БРСМ.

Маладым спецыялістам нагадалі іх абавязкі і растлумачылі правы, у тым ліку на грашовыя выплаты і льготныя крэдыты, пасля чаго пачаўся непасрэдны дыялог. Дарэчы, большасць дзяўчат і хлопцаў адзначалі, што праблем ні з жыллём, ні з умовамі працы няма. Прыезджым далі месцы ў інтэрнаце або аплачваюць арэндныя кватэры, многія з мясцовых асталяваліся ў бацькоў. Але былі і пытанні, некаторыя з іх бралі на заўвагу спецыялісты. Напрыклад, у кватэры, куды засялілася маладая спецыялістка, вельмі холадна, хаця газавы кацёл працуе на ўсю моц. Дырэктар “Жылкамгаса” Юрый Дымша паабяцаў з гэтым выпадкам разабрацца. Яшчэ падчас размовы з  дзяўчынай высветлілася, што сама яна размеркавана на пяць гадоў у наш раён, а яе муж працуе ў іншым горадзе, сюды б і рады перабрацца, але няма работы. І гэта, як слушна заўважыў старшыня райвыканкама, не проста акалічнасць іх сямейнага жыцця, а таксама праблема. Падобная сітуацыя і ў маладой настаўніцы гісторыі з Завалочыцкай школы, дзяўчыны мясцовай, таму і жыве яна ў бацькоў, але вось муж яе, таксама гісторык, годам раней быў накіраваны на працу ў Бабруйск. Уцешна, што дзяўчына не просіцца адпусціць яе (а адпрацаваць ёй трэба пяць гадоў), наадварот: яе сужэнец згодны пераразмеркавацца на працу ў Глускі раён, толькі, зноў жа, не патрэбна нам столькі настаўнікаў гісторыі.

Дзяліліся прысутныя не толькі бытавымі праблемамі. Некаторыя адзначалі, што хацелі б пасля адпрацоўкі паехаць у вялікі горад, каб больш поўна рэалізаваць сябе, а дадому, маўляў, паспееш вярнуцца. Несумненна, добры спецыяліст зможа ўладкавацца на працу паўсюль, але да энтузіязму і амбіцый абавязкова павінны дадавацца набыты на практыцы вопыт і цвярозае ацэньванне сваіх прафесійных якасцяў. Аб гэтым, завяршаючы сустрэчу, нагадаў маладым работнікам Уладзімір Царыкаў, пры гэтым заўважыў, што перыяд адпрацоўкі якраз дае магчымасць гэтага вопыту набрацца. Без моладзі раёну развівацца цяжка, моладзь — гэта новыя ідэі, новыя рашэнні, адзначыў старшыня райвыканкама і запэўніў дзяўчат і хлопцаў, што мясцовая ўлада будзе і далей імкнуцца ствараць усе ўмовы для  паспяховай працы і для таго, каб маладыя спецыялісты ўсё ж такі заставаліся ў раёне.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Делегация из Москвы приняла участие в мероприятиях, посвященных Дню Победы и 100-летию Глусского района

8 мая 2024
Стрелка вверх