Темы

Пажары не жарты, і законнасць пад кантролем

Пажары не жарты,  і законнасць пад кантролем

Найбольш небяспечным у плане пажараў за апошнія гады для Глускага раёна выдаўся 2011 год, калі адбылося 36 пажараў, на якіх загінула пяць чалавек. Трыццаць адным пажарам і трыма выпадкамі гібелі людзей адзначаны год мінулы. Сяголета, за 9 месяцаў года, на тэрыторыі раёна зарэгістравана 20 пажараў, адзін чалавек загінуў. Такія лічбы і факты прывёў, выступаючы перад дэпутатамі раённага Савета, першы намеснік начальніка Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Грабянькоў. Пытанне аб стане і мерах па забеспячэнні пажарнай бяспекі на тэрыторыі Глускага раёна значылася першым у парадку дня трэцяй сесіі Глускага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, якая адбылася 7 кастрычніка. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка.

Падрабязны даклад па лініі службы МНС утрымліваў у сабе шмат прыкладаў праведзеных мерапрыемстваў і паказчыкаў, якія характарызуюць работу як непасрэдна аддзела па надзвычайных сітуацыях, так і іншых за-цікаўленых структур, уся яна накіравана на недапушчэнне пажараў і павышэнне супрацьпажарнай пісьменнасці людзей. Аднак, як вынікае з даклада, каля 70 працэнтаў работнікаў прадпрыемстваў пры правядзенні апросаў па правілах супрацьпажарнай бяспекі паказалі няведанне прасцейшых пытанняў. На гэту акалічнасць і звярнуў увагу выступаючага Анатоль Ісачанка, рэзонна зазначыўшы пры гэтым, што, калі большасць работнікаў не валодае патрэбнымі ведамі, гэта адмоўна характарызуе прафілактычную работу, праводзімую як з боку супрацоўнікаў аддзела, так і з боку спецыялістаў, адказных за тэхніку бяспекі на прадпрыемствах. А раз так, то прымаемыя ў гэтым накірунку меры з’яўляюцца недастатковымі, і з гэтым патрэбна лічыцца пры планаванні далейшай работы.

У Глускім раёне пражывае 89 адзінокіх інвалідаў першай і другой групы, не дасягнуўшых пен- сійнага ўзросту, 157 мнагадзетных сем’яў, 259 адзінокіх і 2 741 адзінока пражываючы грама-дзянін пажылога ўзросту, 29 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Усе гэтыя людзі і іх домаўладанні патрабуюць асаблівай увагі ў плане падтрымання  пажарнай бяспекі, і, як зазначыла ў сваім выступленні на сесіі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй, у 2014 годзе сацыяльнай службай праведзена 100-працэнтнае абследаванне гэтых катэгорый грамадзян. На ліквідацыю выяўленых падчас праверак недахопаў, у прыватнасці, на рамонт пячнога ацяплення і электраправодкі, устаноўку пажарных апавяшчальнікаў, у тым ліку з вывадам на фасад дома, і іншыя супрацьпажарныя мерапрыемствы, было накіравана 48 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на 2014 год Комплекснай праграмай развіцця сацыяльнага абслугоўвання і стварэння безбар’ернага асяроддзя. Пра тую работу, якая праводзіцца па захаванні пажарнай бяспекі на прадпрыемствах і падведамасных тэрыторыях, расказалі дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Максімовіч, галоўны інжынер УКП “Жылкамгас” Аляксандр Лугін, дырэктар ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргей Падгорны, старшыня Калаціцкага сельскага Савета Міхаіл Дайнека.

Другім пытаннем парадку дня трэцяй сесіі значыўся стан і меры па ўзмацненні барацьбы са злачыннасцю, умацаванні законнасці і правапарадку, абароне законных правоў грамадзян на тэрыторыі Глускага раёна. Як вынікае з даклада начальніка аддзела ўнутраных спраў Міхаіла Ермаловіча, за 9 месяцаў гэтага года намецілася станоўчая дынаміка па зніжэнні паступіўшых у райаддзел паведамленняў аб злачынствах і правапарушэннях (2 317 паведамленняў і заяў), зарэгістраваных злачынстваў па лініях усіх службаў (172 злачынствы), менш, як у мінулым годзе (2 451 супраць 2 589), супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі было выяўлена парушэнняў Правілаў дарожнага руху,  знізілася таксама колькасць фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. Аднак у сувязі з ростам крадзяжоў дзяржаўнай маёмасці, з мэтаю іх папярэджання, неабходна правесці дадатковыя мерапрыемствы па тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, а таксама фермаў, складскіх і вытворчых памяшканняў. Такое даручэнне кіраўнікам устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый змяшчаецца ў рашэнні раённага Савета дэпутатаў. Даклад начальніка міліцыі аб стане і мерах па ўмацаванні законнасці і правапарадку дапоўніў пракурор раёна Леанід Палевіч.

Са справаздачай аб дэпутацкай дзейнасці на сесіі выступіў дэпутат па Заеліцкай 26-й выбарчай акрузе Мікалай Куратаў. Пасля гэтага дэпутаты раённага Савета разгледзелі і прынялі шэраг фінансавых пытанняў, а таксама зацвердзілі інструкцыю “Аб ганаровым грамадзяніне Глускага раёна”.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх