Темы

Адвучыліся і вярнуліся. У Глуску прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Адвучыліся і вярнуліся.  У Глуску прайшла сустрэча з маладымі педагогамі
Уладзіслаў Купчынскі, Валерыя Пархамовіч, Вікторыя Падалінская, Анастасія Сяргейчык, Вікторыя Сокал

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, настаўнік англійскай мовы, настаўнік фізічнай культуры, трэнер па гандболе і выхавацель дзіцячага садка — такімі спецыялістамі прырасце ў новым навучальным годзе педагагічны калектыў Глускага раёна. У панядзелак на гэтым тыдні маладых спецыялістаў запрасіў да сябе начальнік раённага аддзела па адукацыі, спорце і турызме Аляксандр Леўчанка, каб пагутарыць, даведацца, з якім настроем яны прыступаюць да працы, як мяркуюць планаваць сваю работу, якія пытанні іх хвалююць — і ў прафесійным плане, і ў побытавым, а таксама каб расказаць пра тую помач, якую яны могуць атрымаць з боку аддзела па адукацыі, непасрэднага кіраўніка сваёй установы, прафсаюзнага камітэта.

Начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Аляксандр Леўчанка

З кожным з запрошаных маладых спецыялістаў Аляксандр Леўчанка гутарыў асобна. Між іншым, прыйшлі яны на сустрэчу са сваімі кіраўнікамі, там жа прысутнічаў намеснік начальніка аддзела па адукацыі Ігар Сушчэня, такім чынам, размова атрымалася шматбаковай.

Штогод на раённым выпускным вечары адно з пажаданняў да выпускнікоў — адвучыцца і вярнуцца на малую радзіму. Дык вось зазначу, што з пяці маладых спецыялістаў чацвёра — з нашага раёна, напрацоўваць педагагічны вопыт яны вырашылі на роднай зямлі.

Валерыя Пархамовіч, Валерыя Аляксандраўна, — выпускніца Заеліцкай школы, адвучылася ў Лінгвагуманітарным каледжы (пры МДЛУ) і будзе выкладаць англійскую мову ў гімназіі. У гімназію размеркавалася і былая вучаніца СШ № 1 глушчанка Вікторыя Адамаўна Сокал, яна закончыла Мазырскі педунівер-сітэт, будзе інструктарам у басейне, акрамя гэтага, дырэктар гімназіі плануе даверыць маладой настаўніцы ўрокі фізкультуры — бо інакш як напрацоўваць той самы вопыт? Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры вярнуўся ў Глуск былы выпускнік СШ № 2 Уладзіслаў Аляксандравіч Купчынскі, у свой час ён займаўся гандболам у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, цяпер тут жа будзе займацца гандболам з дзецьмі. Дарэчы, Уладзіслаў паспеў летам папрацаваць  у дзіцячым лагеры “Гарадок” (інструктарам па фізічнай культуры) і, як кажуць, зарэкамендаваў сябе ініцыя-тыўным, актыўным і камуніка-бельным чалавекам — менавіта такім яго ведалі яшчэ ў школе, гэтага ж чакаюць ад яго і зараз. Родам з Глускага раёна Анастасія Уладзіміраўна Сяргейчык, яна закончыла Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А. Я. Ларына па спецыяльнасці “выхавальнік дашкольнай адукацыі” і размеркавалася ў яслі-сад № 3 Глуска. Крыху хвалюецца, бо з зусім маленькімі дзеткамі, кажа яна, раней справы не мела — пераддыпломную практыку праходзіла ў рэабілітацыйным цэнтры “Космас”, там дзеці больш старэйшага ўзросту. Але ўсё атрымаецца, упэўнена малады спецыяліст, бо мэтанакіраванасць і настойлівасць у яе характары, а малых яна любіць. Шкадуе толькі, што ў Глуску няма магчымасцей для верхавой язды: Анастасія з 15 гадоў займаецца конным спортам і апошнія два гады нават працавала інструктарам.

Адно з першага, пра што спыталася пры знаёмстве ў свайго дырэктара школы Вікторыя Віктараўна Падалінская, — як у Глуску з перспектывай набыць жыллё? Вікторыя сама з Рагачоўскага раёна, вучылася спачатку ў мясцовым педкаледжы (выхавацель), а пасля ва ўніверсітэце імя А. Куляшова набыла спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры, працаваць будзе ў СШ № 2.

Ці затрымаюцца Вікторыя Віктараўна і іншыя маладыя спецыялісты ў Глуску надоўга — пакажа час. Пакуль жа гаворка ішла пра бліжэйшыя перспектывы і справы. Так, усе немясцовыя забяспечаны інтэрнатам, і гэта добра, не трэба думаць пра пошукі кватэры. Кожнаму з іх паабяцалі дастатковую колькасць гадзін, ад гэтага і зарплата выйграе, і хутчэй з’явіцца вопыт работы з вучнямі рознага ўзросту, рознай ступені падрыхтоўкі і матывацыі. Гаварылі таксама пра таленты і здольнасці, бо настаўнік, як правіла, не толькі “ўрока-давацель”, а яшчэ і творчы чалавек. Свой творчы, спартыўны, чалавечы патэнцыял маладыя спецыялісты змогуць паказаць, між іншым, ужо ў бліжэйшы час — на раённым турыстычным злёце і на педагагічнай канферэнцыі. Але гэта толькі “кветачкі”, а “ягадкі” настаўніцкай працы — урокі, трэніроўкі, падручнікі і сшыткі, паўрочнае планаванне і планы-канспекты, кантрольныя зрэзы і пазакласныя мерапрыемствы — усё гэта пачнецца пасля 1 верасня. Пажадаем маладым спецыялістам, каб адаптацыя ў сваіх калектывах і ў педагагічнай прафесіі прайшла для іх хутка і беспраблемна.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Будь в курсе

С 25 августа по 5 сентября на территории Могилёвской области проходит специальное комплексное мероприятие «Внимание —дети!»

26 августа 2026
Читать новость
Власть

Могилёвская и Восточно-Казахстанская области: взаимный интерес в углублении межрегиональных и торгово-экономических связей

26 августа 2026
Читать новость
Образование

Представители Глусской районной организации Белорусского Красного Креста продолжают вручать подарки детям к новому учебному году

26 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: «Кто не нюхал этого хлеба, тот никогда не поймет, что надо иметь свое». Как Беларусь обеспечивает свою продбезопасность

26 августа 2026
Читать новость
Общество

О чем говорили в рамках единого дня информирования

26 августа 2026
Читать новость
АПК

Еще один экипаж-тысячник определился в Глусском районе. В передовики вышел семейный экипаж Сергея и Владислава Гаравиковых из «Глусской Зари»

25 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем