Темы

Дзень роднай мовы ў Заеліцкай школе Глускага раёна

Дзень роднай мовы ў Заеліцкай школе Глускага раёна

Ужо дваццаць пяты год запар 21 лютага адзначаецца ва ўсім свеце як Міжнародны дзень роднай мовы.  Не стаў выключэннем гэты дзень і для Заеліцкай школы. Вядома, што ёсць у нашай школе людзі, якія размаўляюць па-беларуску кожны дзень. А вось 21 лютага колькасць “беларускамоўнага насельніцтва” школы павялічылася ў некалькі разоў.

“Роднае слова —святы ізумруд”, — так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарбу? Жыве мова — жыве народ. І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць, квітнець. Для таго каб захаваць гэты “святы ізумруд”, і было арганізавана ў нашай школе гэта свята. Удзельнікамі яго сталі дарослыя і дзеці.

Шчыра сказаць, Дзень роднай мовы ў нашай школе прайшоў насычана і запамінальна. Да свята былі аформлены стэнды: “Тэматычны слоўнік беларускай мовы”, “Смак роднай мовы”, “Вядомыя паэты і пісьменнікі пра родную мову”. Пачаўся дзень з акцыі “Рускай мове дай разгрузку — гавары па-беларуску”. Было прыемна бачыць дзяцей, якія з усмешкай на тварах віталіся з настаўнікамі і між сабой “добрай раніцы”, “добры дзень”, гучалі словы “калі ласка”, “смачна есці”, “выбачайце”.  Творчая майстэрня па падрыхтоўцы віншавальных паштовак да Дня роднай мовы сабрала самых крэатыўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Усе жадаючыя мелі магчымасць прызнацца ў любові роднай мове, напісаць ёй пажаданні.

На перапынках дзеці спрабавалі сябе  ў інтэлектуальных конкурсах, віктарынах, а пачуўшы беларускую нацыянальную музыку, з задавальненнем пускаліся ў скокі. Самыя актыўныя ўдзельнікі ў якасці падарунка атрымалі рэцэпты папулярных беларускіх страў. Далучыліся да святкавання Дня роднай мовы і вучні малодшых класаў.

У суботу 22 лютага свята прадоўжылася літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Гучы, мая родная мова”. Па-святочнаму ўпрыгожаная зала, апранутыя ў нацыянальнае адзенне ўдзельнікі, слайд-прэзентацыя ў беларускім стылі — усё стварала беларускі каларыт і напамінала аб тым, што сёння Дзень роднай мовы.   Пачалося мерапрыемства з чытання вершаў вучнямі 5-га і 6-га класаў. Далей вядучая Ганна Будаева расказала пра цяжкі шлях, які прайшла беларуская мова: была дзяржаўнай, а потым выцесненай з афіцыйнага ўжытку. Але беларусы гаварылі на роднай мове,  складалі на ёй казкі, паданні, легенды, у якіх паказвалі сваё жыццё, таму і змаглі захаваць яе. Далей гучалі вершы на роднай мове, народныя мелодыі, мілагучныя песні. Пастаноўка байкі Кандрата Крапівы “Дзед і баба” ажывіла гледачоў. З залы пазірала мноства цікаўных вачэй, яны ззялі цяплом і радасцю. Атмасфера была па-беларуску цёплая і душэўная.

Напрыканцы мерапрыемства мы пажадалі ўсім добрага настрою і прапанавалі працягнуць беларускую гаворку і дома. І нічога, калі яна адразу будзе недасканалай. Мова — гэта жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. І адразу ўспамінаюцца словы выпускніка нашай школы Максіма Бердніка: “Дык яна ж родненькая!” Менавіта так адказаў мне хлопец на запытанне, чаму ён вырашыў здаваць на ЦЭ беларускую мову.

Сапраўды, хто мы без роднага слова, без песні, без танца… Шчасце, што ёсць сярод нас людзі, здольныя так любіць мову сваёй зямлі. І як жа яе не любіць — яна ж родненькая!

Ірына Пукач, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Заеліцкай СШ

Последние новости

Будь в курсе

В Глусском районе с 27 по 30 августа проводится специальное комплексное мероприятие «Подросток»

27 августа 2026
Читать новость
Культура

Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах: праграма свята

27 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 25 августа по 5 сентября на территории Могилёвской области проходит специальное комплексное мероприятие «Внимание —дети!»

26 августа 2026
Читать новость
Власть

Могилёвская и Восточно-Казахстанская области: взаимный интерес в углублении межрегиональных и торгово-экономических связей

26 августа 2026
Читать новость
Образование

Представители Глусской районной организации Белорусского Красного Креста продолжают вручать подарки детям к новому учебному году

26 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: «Кто не нюхал этого хлеба, тот никогда не поймет, что надо иметь свое». Как Беларусь обеспечивает свою продбезопасность

26 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем