Темы

Дзень ведаў

Дзень ведаў
Балашэвіцкая васьмігадовая школа 1 верасня 1976 года

Да Дня ведаў, які адзначаецца ў нашай краіне 1 верасня, і настаўнікі, і бацькі, і вучні рыхтуюцца загадзя: рамантуюць кабінеты, набываюць школьнае адзенне, алоўкі, фарбы і яшчэ шмат чаго патрэбнага. Канешне, для кожнага школьніка гэты дзень святочны і ўрачысты. Але больш чым хтосьці іншы яго чакаюць першакласнікі, таму што для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак усё будзе ўпершыню: першы званок, першы ўрок, першая настаўніца. Першакласнікі — галоўныя героі на ўсіх урачыстых лінейках у Дзень ведаў ва ўсіх школах нашай краіны. Так будзе і ў гэтым годзе, так было і шмат гадоў назад. І, гартаючы падшыўку раённай газеты “Радзіма” (а раней “Сцяг Радзімы”), я ў гэтым пераканалася.

Сорак гадоў назад у далёкім 1976 годзе ў раёнцы надрукаваны рэпартаж “Добры дзень, школа!” з урачыстай лінейкі 1 верасня, якая праходзіла ў сярэдняй школе № 2 Глуска. “Гэты дзень, — піша карэспандэнт С. Анташкевіч, — не адзначаны чырвоным у календары, і ўсё ж гэта свята… Асабліва гэты дзень радасны для першакласнікаў. Першае верасня — пачатак жыццёвай дарогі ў навуку, у сталасць… У суправаджэнні бацькоў пераступаюць парог школы першакласнікі. І ва ўсіх іх у руках вялікія букеты кветак”. Акрамя маленькіх вучняў, на ўрачыстай лінейцы, канешне ж, не абмінулі ўвагай і іншых школьнікаў, напрыклад тых, хто на выдатна скончыў мінулы вучэбны год — ім уручылі пахвальныя лісты.

Урачыстая лінейка 1976 года ў Глускай сярэдняй школе № 1

У 1984 годзе савецкі ўрад аб’яўляе першае верасня афіцыйным дзяржаўным святам — з гэтага года ён называецца Дзень ведаў. Таму ў нумарах раённай газеты “Сцяг Радзімы” за жнівень 1985 года ўжо больш інфармацыі пра падрыхтоўку да новага навучальнага года, пра школу і школьнікаў. Напярэдадні першага верасня Глускае райпо праводзіла школьныя базары, аб чым яго праўленне паведамляла ў аб’яўках праз газету.

Каб моладзі, старшакласнікам не так сумна было развітвацца з летнімі канікуламі, у перадапошні дзень жніўня на летняй танцпляцоўцы райцэнтра, прыгожа ўбранай палявымі кветкамі, адбыўся вечар адпачынку “Да пабачэння, лета!”. Тут была не толькі дыскатэка, а і цікавыя, вясёлыя конкурсы, у якіх моладзь прыняла актыўны ўдзел. Пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны сувенірамі і кнігамі.

А яшчэ тагачасная раёнка прыводзіць крыху школьнай статыстыкі. Так, у 1985 годзе ў Глускім раёне за парты селі 3 258 вучняў. Для іх свае дзверы адчынілі 11 сярэдніх, 11 васьмігадовых і 10 пачатковых школ, у якіх працавала 383 настаўнікі. Першым урокам для вучняў не толькі нашага раёна, але тады яшчэ ўсёй краіны Саветаў быў традыцыйны ўрок міру “прысвечаны праблеме барацьбы савецкага народа за мір”. А трэцяга верасня “Сцяг Радзімы” друкуе рэпартажы сваіх карэспандэнтаў з урачыстых лінеек Бярозаўскай сярэдняй школы і Глускай СШ № 2. Тут перад вучнямі выступалі і выказвалі пажаданні поспехаў настаўнікі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, бацькі першакласнікаў, вучні-выпускнікі. Большасць выказаных пажаданняў і цёплых слоў гучала, вядома ж, у адрас самых маленькіх вучняў — першакласнікаў. У другой школе Глуска “напрыканцы ўрачыстай лінейкі гучыць доўгачаканы школьны званок, які даюць Віктар Зайцаў і Наташа Васілеўская”. А ў Бярозаўскай школе “адчуваецца сапраўднае свята, тут пануюць шчырыя ўсмешкі, радасць і букеты кветак”.

У 1996 годзе вучэбны год для беларускіх школьнікаў пачаўся на адзін дзень пазней — 2 верасня. Справа ў тым, што 1 верасня тады выпала на нядзелю. Але, трэба адзначыць, што, нягледзячы на выхадны дзень, традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі ва ўсіх школах нашага раёна прайшлі менавіта першага верасня. І зноў гучалі віншаванні, пажаданні першакласнікам, старэйшым школьнікам, і, канешне ж, выдатнікам раздаваліся заслужаныя ўзнагароды — пахвальныя лісты. А другая школа Глуска “ад падшэфнага калгаса “Дружба” атрымала ў падарунак электрамузычны інструмент “Ямаха”. Дарэчы, у 1996 годзе святкаванне Дня ведаў для школьнікаў не абмежавалася толькі школьным дваром, а выйшла далёка за яго межы. Справа ў тым, што работнікамі бібліятэкі і раённага Дома культуры для самых маленькіх школьнікаў (не толькі першакласнікаў, а і ўсіх навучэнцаў пачатковых класаў) была падрыхтавана забаўляльная праграма, якая прайшла ў кінатэатры “Арыён”. Далей “святкаванне працягнулася на танцавальнай пляцоўцы”. А яшчэ ў гэты дзень “з узмоцненай нагрузкай працавалі атракцыёны ў цэнтральным парку Глуска, а кафэ ў кінатэатры прапаноўвала марожанае, кактэйлі, цукеркі”.

Жыццё ішло, беглі адзін за адным навучальныя гады, змяняліся эпохі і палітычныя сістэмы. А Дзень ведаў як святкаваўся, так і будзе святкавацца далей, нягледзячы ні на якія перамены ў жыцці грамадства. Таму што заўсёды, ва ўсе часы дзеці — самыя галоўныя жыхары ў краіне, яны — наша будучыня.  І ад таго, як мы іх выхаваем, якую адукацыю яны атрымаюць, залежыць дабрабыт нашай дзяржавы.

Даведка: па дадзеных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, ва ўсім свеце больш за 750 мільёнаў дарослых непісьменныя, прычым дзве траціны з іх — жанчыны. Каля 250 мільёнаў дзяцей школьнага ўзросту не навучаны асновам пісьменнасці, а 124 мільёны дзяцей і падлеткаў не наведваюць заняткі.

 Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фотаздымкі — з сямейных архіваў нашых чытачоў

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Делегация из Москвы приняла участие в мероприятиях, посвященных Дню Победы и 100-летию Глусского района

8 мая 2024
Стрелка вверх