Темы

На апошніх гектарах сяўбы

На апошніх гектарах сяўбы

Васямнаццаць гектараў поля блізу Веснава сталі завяршаючымі для “Турыно-агра” ў сяўбе ранніх зерневых.

Калі ў сераду на гэтым тыдні мы прыехалі ў гаспадарку, механізатар Віктар Кончыц (на здымку)на ўскраіне поля якраз заканчваў праверку і наладку пасяўнога агрэгата, каб не падвяла тэхніка ў рабоце. Бо зараз шчыраваць прыходзіцца без перапынку, вясна — пара гарачая, хоць там дождж ці нават снег па прагнозе.

Кіраўнік “Турыно-агра” Генадзь Маханька расказаў, што Віктар Кончыц адзін засеяў палеткі, адведзеныя ў гаспадарцы сёлета пад раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры, гэта 330 гектараў. Сярод іх 60 гектараў пшаніцы, яе ў “Турыно-агра” вырошчваюць другі год. А на полі каля Веснава Віктар Кончыц сеяў ячмень, пад гэту расліну запланавана 70 гектараў.

Увогуле, пасяўная праходзіць як трэба, у належным тэмпе, насенне сваё, якаснае, кандыцыйнае, унеслі азотныя і калійныя ўдабрэнні, паліва дастаткова, расказаў Генадзь Маханька. І работнікі добрыя, вось хоць той жа Віктар, які калісьці прыйшоў маладым хлопцам, а зараз ужо вопытны механізатар, яму смела можна даверыць самыя складаныя ўчасткі. І гэта, між іншым, не пахвальба кіраўніка — Віктар Кончыц адзін з лепшых у раёне, яго прозвішча на слыху, яно заўсёды гучыць у ліку перадавікоў. Да прыкладу, у мінулым годзе па выніках вясенняй пасяўной быў адзначаны аж у дзвюх намінацыях.

Але ж былыя заслугі ніяк не дадуць рады ў новым сельскагаспадарчым сезоне, разумее механізатар і рвецца ў поле. Вось і ў дзень нашай сустрэчы ён, спарадкаваўшы пасяўны агрэгат, выдзеліў некалькі хвілін на фатаграфаванне і павёў свой магутны “Беларус-3522” на палетак. Хутка на месцы, дзе сёння леглі ў глебу зярняткі, закалосіцца ніва, і ўжо ў ліпені на гэтае ж поле зноў накіруецца Віктар Кончыц, толькі ўжо на зернеўборачным камбайне. Гэта вельмі прыемны і важны момант — бачыць такі яўны, відавочны вынік сваёй работы, прызнаўся нам Віктар.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Общество

Приглашаем на день открытых дверей в МГУ имени А. А. Кулешова 17 октября

12 октября 2026
Читать новость
Беларусь помнит

Это наша общая память: около 500 человек съехались на мероприятие, посвященное 83-й годовщине битвы под Ленино

12 октября 2026
Читать новость
Общество

Планы, которые стали реальностью. Рассказывает делегат второго и пятого Всебелорусских народных собраний Ирина Петрова

12 октября 2026
Читать новость
Власть

Что делать с «горами» вокруг Солигорска? Лукашенко ознакомился с экспериментом по повышению плодородия почв

12 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Проверка системы оповещения пройдет 15 октября

12 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе началась вакцинация против гриппа

12 октября 2026
Читать новость