Темы

На суботнік усёй краінай

Заўтра ў Беларусі пройдзе традыцыйны вясновы рэспубліканскі суботнік. Плануецца, што ў Глускім раёне ў суботніку паўдзельнічае болей за чатыры тысячы чалавек.

У райцэнтры, напрыклад, працягнуцца работы па добраўпарадкаванні зоны адпачынку “Лодачная станцыя”, таксама глушчане навядуць парадак насупраць мемарыяльнага комплексу Воінскай Славы, работнікі некалькіх арганізацый будуць высаджваць дрэвы на вуліцах гарпасёлка, запланавана і шмат іншых работ. На тэрыторыях сельсаветаў удзельнікі суботніка прыкладуць асаблівыя намаганні па прывядзенні ў парадак пасля зімы помнікаў і абеліскаў воінам і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны — прыбяруць, падфарбуюць, пры неабходнасці падрамантуюць. У вёсках раёна будуць ссякаць і выразаць лішнюю расліннасць (сліўняк і яму падобныя зараснікі) каля пустуючых дамоў.

Для зручнасці бацькоў, у якіх ёсць малыя дзеці, 20 красавіка будуць працаваць дзіцячыя садкі.

Мяркуецца, што жыхары раёна заробяць падчас суботніка 9 100 рублёў, яны будуць пералічаны ў аблвыканкам. Палова з усіх сабраных сродкаў застанецца ў рэгіёне, астатнія 50 працэнтаў будуць накіраваны ў Міністэрства фінансаў і пойдуць на капітальны рамонт манумента Перамогі ў Мінску.

Дарэчы, на мінулагоднім рэспубліканскім суботніку па ўсёй краіне было зароблена больш за 8 мільёнаў рублёў, яны былі патрачаны, акрамя іншага, на закупку абсталявання для гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Последние новости

Общество

Участники молодежного проекта «Дорогами Памяти и Славы» возложили цветы на Аллее Славы в Глуске

23 июня 2026
Читать новость
Общество

С очередным визитом Глусский район посетил Олег Дьяченко

23 июня 2026
Читать новость
Общество

Участники молодежного патриотического проекта «Дорогами Памяти и Славы» — на Глусчине

23 июня 2026
Читать новость
Власть

Промышленность, сельское хозяйство, внешний контур. Лукашенко принял с докладом премьер-министра

23 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Неделя будет жаркой. Прогноз погоды на 24—28 июня

23 июня 2026
Читать новость
Культура

В Глуске 25 июня пройдет концерт в рамках Международного фестиваля народного творчества «Венок дружбы»

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем