Темы

Падарункі першакласнікам

Падарункі першакласнікам

Першага верасня ў цэнтры ўвагі былі, несумненна, школьнікі. Іх віншавалі, ім жадалі поспехаў, настойлівасці, цярплівасці ў вучобе, да іх у класы прыходзілі дарослыя розных прафесій і з розных службаў.

Зараз праходзіць акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “У цэнтры ўвагі — дзеці!”, і ва ўсіх школах раёна 1 верасня пабывалі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У сярэдняй школе № 1 старшы інспектар надзору і прафілактыкі РАНС Дзмітрый Клімовіч выступіў перад першакласнікамі і іх бацькамі, нагадаў ім пра тое, як важна выконваць правілы бяспекі. Малыя з радасцю адказвалі на пытанні госця, жадаючы паказаць, што яны ведаюць, як правільна сябе паводзіць, каб не нарабіць бяды. А каб гэтыя веды заставаліся трывалымі, кожны атрымаў у падарунак тэматычную кніжку-расфарбоўку.

З першакласнікамі дзвюх гарадскіх школ і гімназіі і іх бацькамі таксама сустрэліся прадстаўнікі Белгасстраха, расказалі аб актуальных відах страхавання маёмасці і здароўя непаўналетніх, падарылі каляровыя плакацікі-шаблоны для раскладу ўрокаў.

А. ПЯТРОВА

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Образование

В Беларуси 28 апреля пройдет национальное исследование качества образования

21 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем