Са святам! Жанчын віншуе Алег Дзьячэнка

Дарагія жанчыны Глускага раёна!
Шчыра віншую вас з Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка! Гэта чароўнае веснавое свята сімвалізуе самыя светлыя і магутныя асновы чалавечага жыцця, увасабленнем якіх заўсёды з’яўляліся вы — нашы мілыя жанчыны.
Сардэчна дзякую вам за чуласць, спагадлівасць, смеласць і клопат аб будучыні сваіх родных, Глускага раёна, Магілёўскай вобласці і ўсёй нашай Беларусі!
У гэты святочны дзень жадаю вам вясновага настрою, душэўнай гармоніі і кветак, радасці і ўсмешак, выканання любых запаветных жаданняў і сямейнага дабрабыту! Хай каханне і вернасць заўсёды ўпрыгожваюць ваша жыццё, і хай у ім будзе як мага больш светлых дзён!
Моцнага здароўя, шчасця, дабра вам і вашым блізкім! Са святам!
А. В. ДЗЬЯЧЭНКА дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання