Урачысты сход работнікаў культуры вобласці, прысвечаны прафесійнаму святу, праходзіў у Бабруйску, у тэатры драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча. Цырымонія ўшанавання лепшых прадстаўнікоў гэтай творчай прафесіі праходзіла і на тэатральных падмостках, і ў зале Бабруйскага мастацкага музея. Якраз у яго сценах сваю заслужаную ўзнагароду, Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, з рук начальніка ўпраўлення культуры Анатоля Сінкаўца атрымаў і наш зямляк, метадыст-майстар Заеліцкага Дома рамёстваў Уладзімір Станкевіч. Уладзімір Іванавіч сваімі бандарнымі вырабамі вядомы не толькі ў Глускім раёне і вобласці — ён ужо год як член Саюза майстроў Беларусі. Сваёй чарговай узнагароды ўдастоены за захаванне і пераемнасць народных традыцый, а таксама за актыўны ўдзел у выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Як паведамілі нам у аддзеле культуры Глускага райвыканкама, зараз падрыхтаваны і перададзены ў абласную камісію дакументы на прысваенне Уладзіміру Станкевічу звання народнага майстра. Няма сумнення, што спецыялісты па годнасці ацэняць тое вялікае майстэрства, з якім бондар падыходзіць да вырабу кожнай рэчы, і тыя намаганні, якія ён прыкладае для адраджэння такога незаслужана забытага народнага рамяства, як бондарства.
Т.ЛУГАВАЯ
Последние новости
Будь в курсе
Что такое онкомаркеры и зачем они нужны
20 сентября 2026
Общество
С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым
20 сентября 2026
Власть
С Днем работников леса! Поздравляет руководство района
20 сентября 2026
Общество
Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников леса, состоялось сегодня в Глуске
19 сентября 2026
Общество
Затрымка пенсій і паліва ў крэдыт: з якімі праблемамі глушчане звярталіся да дэпутата ў 1996 годзе