Темы

У Глускім раёне ўборка кукурузы на зерне і сілас набліжаецца да завяршэння

У Глускім раёне ўборка кукурузы на зерне і сілас набліжаецца да завяршэння

Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, з 6269 пасеяных гектараў на 21 кастрычніка былі ўбраны больш за 5000 гектараў, з іх на сілас — амаль 3500. Зялёнай масы сабрана амаль 71 тысяча тон пры сярэдняй ураджайнасці 204 цэнтнеры на круг. Кукурузы на зерне зжата 1582 гектары, намалочана амаль 8 тысяч  тон, сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 50 цэнтнераў з гектара.

Разам з гэтым завяршаецца і сяўба азімых зерневых культур, працэнт выканання работ складае 95, з планавых 6100 гектараў пасеяна ўжо 5799: 2550 гектараў ячменю, 1329 гектараў трыцікале (іх сяўба ўжо завершана) і 1920 гектараў азімага жыта (план — 2271 гектар).

Прадаўжаецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. У прыватнасці, сіласу з кукурузы нарыхтавана 61 711 тон, а ўсяго на адну ўмоўную галаву ў мясцовых гаспадарках маецца 28,34 цэнтнера кармавых адзінак, і гэта плюс 5,2 ц к. адз. да ўзроўню мінулага года.

Пачата зяблевая апрацоўка глебы, штодня на гэтых палявых работах заняты не менш як 4 адзінкі энерганасычаных трактароў. На ўчарашні дзень было апрацавана 284 гектары пры плане 6400.

Последние новости

Будь в курсе

Всю жизнь в творчестве. Художественный руководитель централизованной клубной системы Глусского района Валентина Долбик

11 октября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников культуры! Поздравляет руководство района

11 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Всё про вакцинацию от гриппа. Рассказывает главный врач центральной районной больницы Ирина Петрова

10 октября 2026
Читать новость
Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость