Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. У трэцюю пятніцу месяца прыгатуем рыбную страву.

Кожная пятніца — роднае, сваё. У трэцюю пятніцу месяца прыгатуем рыбную страву.

Беларуская кухня багатая на такія стравы, як правіла, з рачной ці азёрнай рыбы, а гэта і лінь, і шчупак, і асетр, мянтуз, лешч, вугор, фарэль, акунь, карп… Рэк і азёр у нас хапала, а яшчэ рыбу разводзілі ў сажалках. Вядома, што былі такія сажалкі з карпамі ў свой час і на тэрыторыі Глускага замка. Таксама ў дакументах 16 стагоддзя пра Глуск упамінаецца “вялая” асятрына, значыць, асятроў у Пцічы хапала, каб нарыхтаваць у запас на зіму.
З рыбы варылі юшку (а з уюноў квас), халадзец (!), рабілі клёцкі, рыбу запякалі, салілі, вэндзілі, фаршыравалі… Як вам, напрыклад, фаршыраваныя вугры — страва з магнацкай кухні? Аднак прыгатуем мы не іх (дзе тых вугроў зараз знойдзеш?), а страву зусім простую і вельмі смачную. Падыдзе і для тых, хто зараз трымае пост. Прыгатуем рыбныя галкі.
Тут, як у любой страве, могуць быць нюансы. Адна гаспадыня не ўяўляе галкі без морквы, а другая — барані божа, толькі без морквы. Так і пра сала: хто дабаўляе яго, а хто і так абыходзіцца.
Нам спатрэбяцца на 800 г рыбы 2—3 лустачкі чэрствай булкі, 2 цыбуліны, 1 ст. л. алею, 1—2 морквы, соль, перац, 0,5 ч. л. цукру. Пры жаданні можаце для скаромнага варыянту ўзяць 1 яйка, алей замяніць на кавалачак сала. Булку таксама, калі хочаце, можна замяніць на манку.
Рыбу чысцім, прамываем, аддзяляем філе ад касцей, прапускаем праз мясарубку два разы, другі раз разам з цыбуляй, адной морквінай і замочанай у вадзе
(ці ў малацэ) булкай. Дадаем яйка, алей, соль, перац, добра вымешваем і з гэтага фаршу лепім галкі (шарыкі).
У каструлю кладзём рыбныя галовы, плаўнікі, косткі, нарэзаную кружкамі моркву, шалупінне ад цыбулі, цукар, перац, соль, заліваем вадой. Як вада закіпіць, апускаем туды галкі і варым на слабым агні да гатоўнасці. Яны павінны не кіпець, а толькі пабулькваць. У працэсе спрабуем вадкасць на смак, выпраўляем, калі неабходна, на соль ці перац. Падаём гарачымі ці халоднымі, з рыбным булёнам ці з растопленым сметанковым маслам, з варанай бульбай.
Смачна есці!

Последние новости

Власть

Президенты Беларуси и Мьянмы накануне официальных переговоров встретились в неформальной обстановке 

21 августа 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396 — 2026. Узяліся кучай, або Як у Глускай воласці сяляне пасябравалі

21 августа 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. У трэцюю пятніцу месяца прыгатуем рыбную страву.

21 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОВД. О холодном оружии

20 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прямую линию 21 августа проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

20 августа 2026
Читать новость
Общество

В Глуске стартовал турнир по футболу среди детей и подростков на призы Глусского районного исполнительного комитета

20 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем