Темы

Уладары сяла

Уладары сяла

Хто лепш за іншых зможа падрыхтавацца да зімы?  Хто можа здзівіць гасцей незвычайнымі стравамі? Урэшце, хто можа з поўным правам называць сябе ўладарамі сяла? Менавіта гэта вырашалася падчас арганізаванага раённым камітэтам БРСМ конкурсу “Уладар сяла”. Адбор да ўдзелу ў праекце быў даволі строгім: заяўкі прымаліся толькі ад сем’яў, у якіх муж ці жонка, а лепш адразу абодва, не старэйшыя за 31 год, жывуць пастаянна ў сельскай мясцовасці і працуюць у сельгасарганізацыі, маюць падсобную гаспадарку ну і, само сабою, з’яўляюцца членамі БРСМ.

Такім чынам, паўдзельнічаць у конкурсе выпала шасці сем’ям, гэта сям’я Дзмітрыя і Людмілы Дзянісевіч з Казловіцкага сельсавета, Аляксея і Соф’і Меснік са Слаўкавіцкага, Аляксея Чыкунова і Ірыны Чубаравай з Завалочыцкага, Андрэя і Дзіяны Малашук з Хваставіцкага, Юрыя і Алены Чорных з Калаціцкага, Сцяпана Варавы і Наталлі Адзінец з Каткаўскага сельсаветаў. Ацэньвала канкурсантаў журы: першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гулевіч, старшыня Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка.

Для сапраўдных гаспадароў і гаспадынь, якімі, несумненна, з’яўляюцца ўсе канкурсанты (інакш бы пасаромеліся і не згадзіліся на ўдзел),  іспыты, што прыдумалі арганізатары, былі зусім не цяжкімі. Па першае, ім трэба было нарыхтаваць дроў: распіліць, пакалоць і скласці, каб дрывотня не развалілася і выглядала акуратна. Тут не было роўных Дзмітрыю і Людміле Дзянісевіч, яны адзіныя набралі 6 балаў. Што ж, калі ў сучаснай вёсцы нарыхтоўваць на зіму дровы ўжо не так актуальна.

У загатоўцы прыпасаў на зіму, такім быў наступны этап, таксама прымалі ўдзел усе дамашнія: мамы, некаторым з іх дапамагалі дзеткі, падносілі агуркі, таты выбі-ралі неабходныя спецыі, усё гэта складвалі ў слоік і зноў давяралі справу жонкам, якія залівалі ваду і закатвалі. Тут адзначылася сям’я Алены і Юрыя Чорных, зарабіўшая 6 балаў, на адзін бал менш набралі Андрэй і Дзіяна Малашук.

Не мог, канешне, такі конкурс абысціся без радзімай бульбачкі, таму наступны этап так і называўся: “Бульбашы”, канкурсантам трэба было сабраць з “палеткаў” бульбу. Самымі спрытнымі аказаліся сем’і Алены і Юрыя Чорных і Сцяпана Варавы і Наталлі Адзінец. У конкурсе кулінарным, да якога ўдзельнікі зараней гатавалі розныя сялянскія прысмакі, галоўным інгрыдыентам была зноў жа (правільна вы здагадаліся!) бульба. Тут, канешне, пастараліся ўсе гаспадыні (а можа, і гаспадары дапамагалі). Усім прыйшліся даспадобы стыльна і прыгожа сервіраваныя запяканка і іншыя прысмакі сям’і Чыкуновых. Сытныя сялянскія стравы прыгатавала сям’я Меснік, а Наталля Адзінец звычайнае пюрэ аформіла незвычайна: у выглядзе парсючка. Галоўнай стравай на стале Алены і Юрыя Чорных быў пянёчак з варанай бульбы з грыбамі, вакол якога размясціліся карзінкі, таксама з грыбамі.

Калі справа дайшла да апошняга этапа — выставы сямейных дасягненняў, журы зусім разгубілася. Як можна ацаніць творчасць? А пра тое, што ўсе ўдзельнікі конкурсу людзі творчыя, і гаварыць не трэба было — дастаткова было паглядзець на вырабы і на тое, як гаспадары падышлі да афармлення выстаў. Амаль кожная гаспадыня ўмее вязаць ці вышываць — цацкі, сурвэткі, адзенне, Ірына Чубарава робіць упрыгожанні для валасоў са стужак, а Наталля Адзінец зрабіла “гарбузовую бабу” — з тых гарбузоў, што вырошчвае на сваім агародзе.

Весела, цікава, шумна было падчас конкурсу, кожная сям’я імкнулася паказаць сябе з самых лепшых бакоў, але, зразумела, пераможца бывае толькі адзін. Падлічыўшы ўсе балы, журы вынесла рашэнне: уладарамі сяла ў 2015 годзе назваць Алену і Юрыя Чорных! Віншуем іх з перамогай, а астатніх удзельнікаў — з тым, што яны такія дружныя, творчыя, энергічныя. А яшчэ скажам дзякуй арганізатарам, што наладзілі такі вясёлы конкурс-свята.  

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

 Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА, Ірыны ГРАМЫКІ і Наталлі СУШКЕВІЧ

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Делегация из Москвы приняла участие в мероприятиях, посвященных Дню Победы и 100-летию Глусского района

8 мая 2024
Стрелка вверх